Кіберпартызаны паведамілі пра чарговы ўзлом базы сілавікоў


Кіберпартызаны паведамляюць, што ўзламалі паштовую сістэму МУС РБ. Такім чынам група ананімных хакераў працягвае спецаперацыю «Спёка».

Група хакераў «Кіберпартызаны» распавяла, што ім удалося ўзламаць унутраную паштовую сістэму МУС РБ. У якасці доказу хакеры апублікавалі некаторыя дакументы з гэтай базы і распавялі, што далей чытаюць пошту, тлумачальныя запіскі і зводкі не толькі МУС, але і ГУУС, УУС і гэтак далей.

Раней 1 лістапада «Кіберпартызаны» прывялі доказы таго, што ім удалося атрымаць доступ да базы звестак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Абноўлена
«Кібер-Партызаны» узламалі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва
2021.11.01 11:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў