Вынікі пошуку для:

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова атрымалі прэмію «Free Media Awards 2021»

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 году. Фота: АВ / Белсат

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія цяпер за кратамі, атрымалі прэстыжную журналісцкую прэмію «Free Media Awards 2021».

Кацярына Андрэева ​​і Дарʼя Чульцова зʼяўляюцца сумеснымі лаўрэаткамі прэміі «Free Media Awards 2021» за трансляцыі пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Нямецкі фонд «ZEIT-Stiftung» і нарвежскі фонд «Fritt Ord» яшчэ 12 жніўня назвалі лаўрэатаў прэміі «Свабодныя медыі» («Free Media Awards»). Лаўрэатамі прэміі сталі акрамя нашых каляжанак Наталля Лубнеўская, Кацярына Барысевіч, Беларуская асацыяцыя журналістаў, сайт TUT.BY.

Журналісцкая прэмія «Free Media Awards 2021». Фота: Белсат
Журналісцкая прэмія «Free Media Awards 2021». Фота: Белсат

Журналістак Андрэеву, Барысевіч, Лубнеўскую і Чульцову ўганаравалі прэміяй «Free Media Awards»

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас жывога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на Плошчы пераменаў. 18 лютага абедзве былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі паводле арт.342 КК РБ – «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Адбываюць пакаранне ў Гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4.

Падтрымаць іх можна лістамі на адрас: ПК № 4, 246035 Гомель, Антошкіна 3.

Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць. У зняволенні Дар’ю і Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі. Яны мусяць насіць жоўтыя біркі – такім колерам пазначаюць асобаў, якія, паводле адміністрацыі калоніі, «схільныя да экстрэмізму».

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову прызналі «журналісткамі году» на фестывалю «PRIX Europa»

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны