Арыштавалі прадстаўніцу «Белсату» Ірыну Слаўнікаву і ейнага мужа, Ярмошына распавяла пра рэферэндум. Галоўнае за 1 лістапада.

У Беларусі мінае 448-ы дзень палітычнага крызісу. Прэзідэнцкія выбары 9 жніўня мінулага году выліліся ў супрацьстаянне паміж грамадствам і рэжымам Лукашэнкі. Як мінуў гэты дзень – у аглядзе «Белсату».

Арыштавалі Ірыну Слаўнікаву

У судзе Першамайскага раёну Менску адбылося судовае паседжанне ў справе афіцыйнай прадстаўніцай «Белсату» ў Беларусі Ірыны Слаўнікавай. Яе затрымалі ўначы 30 кастрычніка па прылёце ў менскі аэрапорт разам з мужам Аляксандрам Лойкам.

Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка. Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Ірыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і інкрымінавалі распаўсюд праз Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэтыя матэрыялы нібыта размяшчаліся там у перыяд са студзеня 2020 года да траўня 2021-га. Суддзя прысудзіў ёй 15 содняў арышту. Такі ж прысуд агучыў суд і ў дачыненні да Аляксандра Лойкі.

Прадстаўніцу «Белсату» Ірыну Слаўнікаву і ейнага мужа пакаралі 15-дзённым арыштам

Прэмія «Free Media Awards 2021» для Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія цяпер за кратамі, атрымалі прэстыжную журналісцкую прэмію «Free Media Awards 2021».

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова атрымалі прэмію «Free Media Awards 2021»

1 лістапада распачаўся страйк

Беларускае аб’яднанне рабочых (БАР), якое абвесціла агульнанацыянальны страйк з 1 лістапада, паведамляе, што дзясяткі тысяч беларусаў не выйшлі сёння на працу.

Сяргей Дылеўскі, лідар стачкаму МТЗ. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 года. Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

«На 15 гадзіну пацвердзілі нявыхад на працу толькі ў наш бот крыху болей чым 20000 чалавек. Пакуль яшчэ апрацоўваем дадзеныя», – распавёў «Белсату» Сяргей Дылеўскі, лідар БАР.

На страйк сышло 15 тысячаў чалавек? «Не назіраем»

Кіберпартызаны распавялі пра чарговыя ўзломы

Група хакераў «Кіберпартызаны» распавяла, што ім удалося ўзламаць унутраную паштовую сістэму МУС РБ. У якасці доказу хакеры апублікавалі некаторыя дакументы з гэтай базы і распавялі, што далей чытаюць пошту, тлумачальныя запіскі і зводкі не толькі МУС, але і ГУУС, УУС і гэтак далей.

Кіберпартызаны паведамілі пра чарговы ўзлом базы сілавікоў

Акрамя гэтага хакеры распавялі і пра тое, што ў іх есць доступ да базы дадзеных Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

«Кібер-Партызаны» узламалі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Ярмошына распавяла пра рэферэндум

Улады Беларусі распачалі рыхтаванне да рэферэндуму ў справе ўнясення зменаў у Канстытуцыю. Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК, распавяла, што магчыма, галасаванне можа адбыцца ў лютым 2022 году, піша «Спутник».

ЦВК Беларусі распачала рыхтаванне да рэферэндуму, на якім будзе вынесена пытанне аб унясенні зменаў у Канстытуцыю.

Ярмошына распавяла пра рэферэндум па Канстытуцыі

ЕЗ у лістападзе прыме чарговыя санкцыі

Дыпламаты Еўразвязу дамовіліся пашырыць крытэрыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, улічваючы сітуацыю з «незаконным перасячэннем» знешніх межаў дзяржаў-членаў ЕЗ і «кантрабанду незаконных тавараў або небяспечных тавараў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».

Пяты пакет санкцый павінен з’явіцца ў сярэдзіне лістапада, паведамляе брусельскі журналіст Рыкард Юзвяк.

Пяты пакет санкцыяў супраць беларускага рэжыму плануюць прыняць у сярэдзіне лістапада

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны