Вось як будзе выглядаць станцыя менскага метро «Аэрадромная» – апублікавалі рэндэры


«Менскметрастрой» сцвярджае, што будаўніцтва трох новых станцыяў Зеленалужскай лініі метро будзе завершанае цягам двух гадоў. Станцыя «Слуцкі гасцінец» гатовая на амаль 30 %, «Немаршанскі сад» – на 60 %, а найбольшая ступень гатовасці – у станцыі «Аэрадромная».

Рэндэр станцыі менскага метро «Аэрадромная». Выява: Мингорисполком / Telegram

Менгарвыканкам апублікаваў рэндэры інтэр’ераў «Аэрадромнай» і ўваходу на станцыю. Задума дызайнераў – падкрэсліць тэму палёту на станцыі каля былога аэрадрому «Менск-1». Зрабіць гэта чамусьці вырашылі праз квадратныя свяцільнікі на люстэркавай столі.

Рэндэр станцыі менскага метро «Аэрадромная». Выява: Мингорисполком / Telegram

На трэцяй лініі метро плануюць 14 станцыяў ад Курасоўшчыны да Зялёнага Лугу. Ужо гатовыя чатыры («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча»). Агулам да 2030 года плануюць, што працягласць усіх лініяў метрапалітэну вырасце да 56,8 км з цяперашніх 44 км.

Рэндэр станцыі менскага метро «Аэрадромная». Выява: Мингорисполком / Telegram

Улады ўжо думаюць пра чацвёртую лінію ад плошчы Бангалор праз Акадэмію навук і Трактарны завод да Серабранкі, яе плануюць будаваць з 2030 па 2040 гады. Ды планы з метро пастаянна мяняюцца.

Рэндэр станцыі менскага метро «Аэрадромная». Выява: Мингорисполком / Telegram

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў