Польшча дабудавала плот на мяжы з Беларуссю. Мігранты пералазяць


Дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Станіслаў Жарын паведаміў 1 лістапада аб завяршэнні будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю. Але плот спыняе не ўсіх.

Плот на мяжы Польшчы і Беларусі.
Фота: Stanisław Żaryn / Twitter

Паведамленне пра завяршэнне будаўніцтва агароджы Станіслаў Жарын апублікаваў на польскай, расейскай і арабскай мовах. Ён заявіў, што «незаконны ўезд у Польшчу ў цяперашні час цалкам заблакаваны» і што «польская мяжа з’яўляецца самай абароненай у Еўропе».

Ды відавочна, што агароджа спыняе не ўсіх. Раней паведамлялася, што мігранты спрабуюць пералезці плот па драбінах, а беларускія памежнікі пілуюць «балгаркамі» дзіры ў плоце і прапускаюць мігрантаў.

Толькі за дзень да заявы Жарына, 30 верасня польскія памежнікі не пусцілі праз мяжу з Беларуссю 29 замежнікаў, якія спрабавалі прайсці нелегальна, і затрымалі грамадзяніна Украіны, які нелегальна перавозіў шасцёх мігрантаў. Агулам за верасень 2022 года польскія памежнікі прадухілілі 1298 спробаў пераходу мяжы (у верасні 2021-га – 7667 спробаў).

Мігранты таксама працягваюць спробы нелегальна трапіць праз Беларусь у Літву і Латвію: літоўскія памежнікі паведамілі, што за 30 верасня спынілі 132 такія спробы, латвійскія – што затрымалі 13 мігрантаў.

Абноўлена
Польскія памежнікі апазналі беларускага сілавіка, які кіраваў нападам мігрантаў
2021.12.14 17:26

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў