Паспалітае рушэнне, план «Перамога», полк Каліноўскага і полк «Пагоня» – чым яны адрозніваюцца?


Валер Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Святланы Ціханоўскай, абвясціў 30 верасня аб стварэнні Паспалітага рушэння, каб аб’яднаць беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі. Беларусы ўжо маюць шэраг аб’яднанняў з падобнай мэтай, але рознымі сродкамі дасягнення мэты. Тлумачым, якая між імі розніца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Невялікі бел-чырвона-белы сцяжок на абмундзіраванні байца палка імя Кастуся Каліноўскага па пазыўным Хобіт. Кіеўская вобласць, Украіна. 7 чэрвеня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Паспалітае рушэнне – не вайсковая, а спартова-адукацыйная арганізацыя, але сярод іншага яна збіраецца адраджаць беларускія вайсковыя традыцыі. Харугвы рушэння ствараюцца толькі за межамі Беларусі. BYPOL пачаў ствараць гэтыя харугвы, месяц таму стварыў Гданьскую, нядаўна – Беластоцкую. Сахашчык анансаваў стварэнне таксама  Віленскай, Варшаўскай, Уроцлаўскай.

Удзельнічаць у рушэнні зможа любы ахвочы без абмежаванняў у поле і ўзросце, для залічэння ў харугвы трэба будзе прайсці толькі базавы 7-дзённы вышкал. Абяцаюць, што вышкалы будуць бясплатнымі, нават дадуць камплект неабходнага рыштунку. Першы збор-трэнінг ужо прайшоў, ды працэс стварэння пакуль трывае ў закрытым рэжыме, пра шырокі набор абвесцяць пазней.

Гэта далёка не адзінае сілавое аб’яднанне беларусаў, настроенае супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Інтэрв’ю
Калі мірны пратэст пахаваны, то гвалт непазбежны? Спыталі Азарава і Кавалькову
2022.08.17 08:30

BYPOL – аб’яднанне былых сілавікоў, куды не пусцяць любога ахвочага, кандыдатаў пільна правяраюць. Яно ставіць на мэце аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай. Прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў уваходзіць у Аб’яднаны пераходны кабінет (як і Валер Сахашчык, які абвясціў аб стварэнні Паспалітага рушэння).

План «Перамога» – праект BYPOL, да якога можа далучыцца любы ахвочы як у Беларусі, так і за мяжой. Ідэя ў тым, каб калі адкрылася «акно магчымасцяў», беларусы ведалі, што рабіць. Сцвярджаецца, што да плану далучылася звыш 200 тысяч чалавек. Пакуль у межах плану «Перамога» ў Беларусі не вядзецца заўважных дзеянняў (але ў межах плану вясной дзейнічалі «рэйкавыя партызаны»), а інтэнсіўная баявая падрыхтоўка з лістапада 2021 года ідзе за мяжой (трэнуюць у тым ліку жанчын).

Рух «Супраціў» – праект, публічным прадстаўніком якога з’яўляецца Дзмітрый Шчыгельскі, з ім звязаныя «Кіберпартызаны», суполкі «Дружыны народнай самаабароны» і «Буслы ляцяць». Яны не звязаныя з BYPOL і Кабінетам Ціханоўскай, хаця і супраць іх не выказваюцца. Яшчэ летась «Супраціў» ладзіў акцыі, заяўляў нават, што з дапамогай дрону атакаваў вучэбны цэнтр унутраных войскаў. Але цяпер, як казаў Шчыгельскі, рух на паўзе, бо значная частка людзей з’ехала на вайну ва Украіне, а групы людзей у Беларусі даводзіцца проста стрымліваць, бо правядзенне акцыяў у Беларусі цяпер «суіцыдальныя». Актыўную дзейнасць працягваюць «Кіберпартызаны».

Полк імя Кастуся Каліноўскага (былы батальён Каліноўскага) – аб’яднанне беларусаў-добраахвотнікаў, якое ваюе ў складзе Збройных сілаў Украіны. Касцяком падраздзялення сталі беларусы, якія яшчэ з 2014 года абаранялі Украіну ў вайне з Расеяй, байцы ваявалі таксама ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, калі баі былі пад Кіевам. Некалькі байцоў палка загінулі, адзін страціў нагу пад Бучай. Дакладная колькасць байцоў невядомая, але кажуць пра сотні чалавек. Полк ніяк не звязаны з Кабінетам Ціханоўскай і афіцыйна да яго ніяк не ставіцца (ад Сахашчыка чакае праграмы дзеянняў), збіраецца вылучаць уласных палітычных прадстаўнікоў. Байцы даюць зарок на вернасць Беларусі і хочуць вызваляць Беларусь «праз вызваленне Украіны», але падпарадкоўваюцца ўсё ж ЗСУ.

Полк «Пагоня» – аб’яднанне беларусаў-добраахвотнікаў, якія ваююць або рыхтуюцца ваяваць у складзе ЗСУ. Сярод іншага полк стварыў брыгаду аэравыведкі. Раней палком камандаваў Сахашчык, полк прадстаўляў Вадзім Пракоп’еў (які цяпер далучыўся да каманды Сахашчыка ў Кабінеце). Полк падпарадкоўваецца не Кабінету, а ЗСУ – байцы даюць прысягу на вернасць украінскаму народу, але хочуць потым змагацца з рэжымам Лукашэнкі. Колькі чалавек уваходзіць у полк, невядома нават прыблізна. Ва Украіне загінуў прынамсі адзін баец палка.

Беларускія добраахвотнікі таксама ваююць у іншых падраздзяленнях ЗСУ – напрыклад, вядомы беларус Янкі ўзначальвае інтэрнацыянальны батальён «Тытан».

Але звярніце ўвагу: вясной былі заявы аб стварэнні беларускай «Брыгады Касцюшкі», ды «брыгада» давала дзіўныя заданні і выглядала падобнай да правакацыі сілавікоў,

Аналітыка
Калі вайна ва Украіне зацягнецца, што будзе з Беларуссю? Спыталі экспертаў
2022.08.12 08:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў