Міністэрства абароны Расеі заявіла пра вывад сваіх войскаў з Ліману «на больш выгадныя рубяжы»


Міністэрства абароны Расеі афіцыйна пацвердзіла, што расейскія войскі больш не кантралююць украінскі Ліман. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Украінскія войскі.
Фота: Міністерство оборони України / Facebook

«У сувязі са стварэннем пагрозы акружэння саюзныя войскі былі адведзены з населенага пункта Чырвоны Ліман [савецкая назва гораду. – Рэд. Belsat.eu] на больш выгадныя рубяжы», – заявілі ў ведамстве.

Дзе праходзяць гэтыя «больш выгадныя рубяжы», у Мінабароны РФ не ўдакладнілі.

Кадыраў прапанаваў ужыць ядравую зброю

З крытыкай вайсковага ведамства Расеі за выхад з Ліману выступіў прэзідэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў. Паводле яго, генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін, які кіраваў расейскай абаронай гораду, не забяспечыў войскі неабходнай сувяззю, узаемадзеяннем і падвозам боепрыпасаў, а свой штаб перанёс «у Старабельск, за сотню кіламетраў ад сваіх падначаленых, а сам адседжваецца ў Луганску».

Кадыраў прапанаваў разжалаваць Лапіна да шарагоўца, пазбавіць узнагародаў і з аўтаматам у руках паслаць «на перадавую змываць крывёю сваю ганьбу».

Таксама, заявіў Кадыраў, улады РФ павінны «прымаць больш кардынальныя меры, аж да аб’яўлення ваеннага становішча на прыгранічных тэрыторыях і выкарыстання маламагутнага ядравага ўзбраення».

Hавiны
Украінскія войскі ўвайшлі ў Ліман. У Расеі гэта пацвердзілі
2022.10.01 16:34

Раней украінскія войскі ўжо паведамлялі, што ўвайшлі ў Ліман, захоплены ў канцы траўня расейскімі войскамі.

Вызваленне Лімана адбываецца ўжо пасля таго, як у Крамлі заявілі пра анексію Данецкай вобласці Украіны, у якой ён знаходзіцца.

Аналітыка
«Эскалацыя ваенных дзеянняў непазбежная». Эксперты прагназуюць, чаго чакаць пасля заяваў Пуціна
2022.09.30 19:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў