У Століне затрымалі афіцэра, які летась асудзіў міліцэйскі гвалт

Сілавікі затрымалі ў Століне Аляксандра Велясніцкага. Паводле папярэдняй інфармацыі, падставаю для арышту сталіся каментары ў сацыяльных сетках пра забойства Андрэя Зельцара, паведамляе ў сваім Facebook Аксана Лазарава.

Аляксандра Велясніцкага затрымалі 29 верасня ў Століне супрацоўнікі КДБ. У доме мужчыны сілавікі зладзілі ператрус. Шукалі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вядома, што нічога падобнага мужчына не меў.

Цяпер Аляксандр у ЦІП на Акрэсціна, статус пакуль невядомы. Удома засталіся жонка і малы сын.

Аляксандр Велясніцкі – былы афіцэр-памежнік. Пасля падзеяў у жніўні летась афіцэр асудзіў гвалт і адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

КДБ праводзіць масавыя затрыманні па справе страляніны на Якубоўскага

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны