МУС не пажадаў агучыць статыстыкі пакаранняў паводле артыкулу 23.34 КаАП


Беларусы звярнуліся да міліцыянтаў праз петыцыю, якую стварылі на сайце petitions.by, з патрабаваннем агучыць статыстыку адносна пакаранняў паводле артыкулу 23.34 КаАП. Але ў МУС адмовіліся агучваць лічбы, бо яны нібыта могуць дыскрэдытаваць органы ўлады.

На сайце МУС з 2019 года знікла статыстыка і звесткі аб адміністратыўных правапарушэннях, хоць за ранейшыя гады гэтая інфармацыя заўсёды публікавалася. Грамадзяне звярнуліся да міліцыянтаў з патрабаваннем агучыць гэтыя звесткі праз петыцыю. Але міністэрства ў адказ адмовілася агучваць гэтую інфармацыю і даслала даволі дзіўныя тлумачэнні.

Начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у адказе на петыцыю піша, што грамадзяне краіны сапраўды маюць права атрымаць інфармацыю. Але, на ягоную думку, статыстыку адміністратыўных правапарушэнняў могуць выкарыстоўваць для дыскрэдытацыі органаў улады і нават для заклікаў да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

«Прымаючы пад увагу, што ўзмацняецца дыферэнцыяцыя інтарэсаў розных сацыяльных групаў і рост грамадскіх канфліктаў ды супярэчнасцяў, запытаная інфармацыя можа быць выкарыстаная ў якасці падставы для дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, а яе распаўсюд можа аказаць негатыўны ўплыў на стан правапарадку ў краіне, а таксама, выкарыстаная для заклікаў, скіраваных розным арганізацыям, здзейсніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», – напісаў Казакевіч.

Hавiны
За абразу бабруйскага міліцыянта завялі шэсць крымінальных спраў
2021.09.30 20:28

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў