Маці забітага Андрэя Зельцара не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно


Вольга Зельцар, маці Андрэя Зельцара, загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі ва ўласнай кватэры 28 верасня, распавяла «Еўрарадыё», што дагэтуль не бачыла цела сына. Пра ход следства жанчыне нічога не распавядаюць.

«У міліцыі сказалі, што потым, калі скончыцца следства, выклічуць мяне і ўсё распавядуць», – перадае «Еўрарадыё» словы спадарыні Зельцар.

Hавiны
Тры важныя пытанні пра страляніну на Якубоўскага. Каментуе адвакат Сяргей Зікрацкі
2021.09.30 12:51

Маці забітага супрацоўніка ЕРАМ не верыць, што ейны сын мог загадзя спланаваць тое, што адбылося.

«Я пляваць хацела на тое, што кажуць і пішуць у інтэрнэце. Меркаванні, маніі… Мне ўсё роўна, хто і што піша, разумееце? Мне абсалютна ўсё роўна. Няхай пішуць», – кажа жанчына.

На пытанне журналіста, як яе цяпер можна падтрымаць, Вольга Зельцар адказала:

«Ніхто мяне не падтрымае ніколі».

Аб’ектыў
«Выдатны зяць. Самы любімы чалавек» Кім быў забіты Андрэй Зельцар?
2021.09.29 22:54

У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру супрацоўніка «Epam Systems» Андрэя Зельцара, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў