Лукашэнка заявіў, што яму няма за што прасіць прабачэння ў беларусаў, інфармацыю пра катаванні назваў фэйкамі


Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістам тэлеканалу CNN Мэт’ю Чансам заявіў, што яму няма за што прасіць прабачэння ў беларусаў. Фрагмент размовы апублікавала ў Twitter журналістка Крыст’ян Аманпур.

Журналіст тэлеканалу CNN Мэт’ю Чанс падчас размовы з Лукашэнкам агучыў апошняму спіс паведамленняў пра парушэнні правоў чалавека і прапанаваў яму скарыстацца магчымасцю ды папрасіць прабачэння ў грамадзянаў краіны. Лукашэнка адмовіўся.

«Не, мне не хацелася б скарыстацца гэтаю магчымасцю. Калі б я калісьці захацеў гэта зрабіць, то зрабіў бы праз беларускія СМІ. Яны тут цалкам добрыя. Які сэнс рабіць гэта на CNN? Я не думаю, што гэтае пытанне адносіцца да справы. І ў прынцыпе я не думаю, што мне ёсць за што прасіць прабачэння», – заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка адрэагаваў на прыклады катаванняў і збівання людзей.

«Вы ведаеце, у нас няма такога месца накшталт Гуантанама ці тых базаў, якія ЗША – вашая краіна – стварыла ва Усходняй Еўропе. Што датычыць нашых турмаў, дзе мы трымаем абвінавачаных і людзей пад следствам, то яны не горшыя, чым у Вялікай Брытаніі ці ЗША. Я магу гарантаваць вам гэта. Я прапаную абмяркоўваць канкрэтныя факты, а не сцвярджэнне некаторых эфемерных праваабарончых арганізацыяў», – сказаў Лукашэнка.

«Усё, што вы пералічылі, – гэта фэйк і выдумкі. Я гарантую, што гэта фэйкі і выдумкі», – запэўніў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Беларусы не прызнаюць Лукашэнку
2021.09.30 22:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў