Ігар Макар не выключае, што Андрэй Зельцар мог уцячы праз вакно


Былы афіцэр спецпадраздзялення «Алмаз» Ігар Макар у эфіры «Белсату» пракаментаваў страляніну на Якубоўскага.

– Шмат хто казаў, што дзеянні супрацоўнікаў КДБ былі непрафесійнымі. Вы таксама баец спецпадраздзялення, бралі ўдзел у аперацыях. Вы пацвярджаеце гэтае меркаванне?

– Самае галоўнае, на што я б хацеў звярнуць увагу, – гэта тое, што рэжым выдае памыснае за рэчаіснае. Мы бачым, што запіс змантаваны, а гэта выклікае асаблівы недавер да таго, хто яго апублікаваў. Праца КДБ была нікчэмная. Супрацоўнікі спецпадраздзялення «Альфа» не прытрымліваліся базавых захадаў бяспекі, бо затрыманне асабліва небяспечнага злачынцы ці тэрарыста павінна праводзіць група з трэцяй альбо пятаю ступенню абароны самых супрацоўнікаў. Тое, што мы бачылі, – грубае парушэнне, за што абавязкова павінен панесці адказнасць той, хто кіраваў гэтай аперацыяй. І асабліва камандзір падраздзялення «Альфа».

[…] Мы бачым, што тут адбываецца хаванне злачынства. Злачынства, а гэта смерць супрацоўніка пры выкананні абавязкаў, прычым з парушэннем нормаў бяспекі, хочуць аднесці да людзей, якія хочуць пераменаў у краіне. Гэта рэжыму вельмі трэба, бо гэта ім развязвае рукі.

Ігар Макар прааналізаваў відэа страляніны і адзначае: імаверна, Андрэй Зельцар мог уцячы.

– Калі Зельцар рыхтуецца да абароны, ён нешта сказаў жонцы, і тая адкрыла акно. Відаць, што кватэра не на вышыні, бо там бачныя нізкарослыя дрэвы. І гэтае акно было адкрытае. Калі супрацоўнікі КДБ стралялі ў праёме дзвярэй, яны ўсе стралялі ўправа, дзе акно. А пазней аб’явілі план перахоп «Сірэна» для пошуку ўцеклага злачынцы. Можа, у кватэры быў не толькі Андрэй Зельцар, але яшчэ хтосьці, хто выкарыстаў зброю супраць супрацоўнікаў камітэту.

1 кастрычніка ў менскім клубе імя Дзяржынскага развітваюцца з забітым афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які быў у групе асобаў, што ўварваліся ў кватэру забітага імі Андрэя Зельцара. Пра тое, дзе цела работніка «EPAM Systems», інфармацыі няма.

Hавiны
30 пытанняў да афіцыйнай версіі страляніны на Якубоўскага
2021.09.30 17:23
Hавiны
Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара
2021.09.29 18:51
Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26
Hавiны
Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага
2021.09.29 14:46
Стужка навінаў