Беларусь накрывае антыцыклон, уначы магчымы невялікі мароз


Бліжэйшымі днямі надвор’е ў Беларусі будзе фармаваць антыцыклон з цэнтрам над еўрапейскаю тэрыторыяй Расеі. Паводле Белагідрамету, чакаецца пераменная хмарнасць, уначы магчымыя замаразкі.

1 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў, толькі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы – ад 1 да 7 градусаў вышэй за нуль, у заходніх раёнах – да 9, а ў некаторых раёнах Гомельскай і Магілёўскай вобласцяў – ад 0 да 3 ніжэй за нуль. Днём прагназуюць 10–16 градусаў цяпла.

2 кастрычніка – пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы – ад 1 да 8 вышэй за нуль, месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца замаразкі, мінус 0–2. Удзень паветра прагрэецца ад 10 да 16 градусаў.

3 кастрычніка – пераважна без ападкаў. Уначы сіноптыкі прагназуюць ад 2 да 8 градусаў цяпла, удзень – ад 11 да 19 са знакам плюс.

Hавiны
«Шмат хто папросту закрыецца». Да якога негатыву можа прывесці падатковая рэформа ў Беларусі
2021.09.30 11:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў