У Менску судзяць палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну


У Менскім гарадскім судзе 1 верасня а 10:00 павінен быў пачацца суд над палітзняволенаю журналісткаю Ксеніяй Луцкіной. Яна адзіная фігурантка «справы «Прэс-клубу», хто дасюль застаецца пад вартаю.

Ксенія Луцкіна.
Фота: Ксения Луцкина / Facebook

Судзяць 38-гадовую Ксенію Луцкіну паводле арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу»). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў. Працэс над журналісткаю будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская.

За час перабывання за кратамі ў Ксеніі моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу – у 2014 годзе Ксеніі зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны ў мозгу. Вядома, што жанчына адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

У журналісткі ёсць няпоўнагадовы сын.

Да жніўня 2020 года Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Там яна адпрацавала больш за 15 гадоў, стварала дакументальныя фільмы. Пасля выбараў далучылася да страйку работнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканалу «Беларусь 2» і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Яна ды іншыя журналісты, якія звольніліся, планавалі стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 года, цягам чатырох гадзінаў адбываўся ператрус у ейным доме. Сканфіскавалі камп’ютар, тэлефон, носьбіты інфармацыі і дакументы. Цяпер Ксенію ўтрымліваюць у СІЗА № 1 на Валадарскага ў сталіцы.

Паводле абвінавачання, журналістка стварала «грамадскае беларускае інтэрактыўнае тэлебачанне», мэта якога – утойваць і скажаць рэальныя факты, эскалаваць пратэставую актыўнасць, стымуляваць раскол у беларускім грамадстве, фармаваць у людзей негатыўнае меркаванне пра дзейнасць дзяржаўных органаў».

Артыкулы
У былой журналісткі БТ Ксеніі Луцкіной у СІЗА сур’ёзна пагоршылася здароўе
2021.08.27 21:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў