Слёзы і боль. З якім грузам для ўкраінскіх дзяцей пачынаецца навучальны год


Для дзяцей ва Украіне гэты навучальны год не будзе такім, як раней: нехта страціў бацьку, які адводзіў на школьную лінейку, нехта быў вымушаны эвакуявацца з прыфрантавых тэрыторыяў і пакінуць свой дом, у кагосьці проста не засталося школы, бо ў яе трапіла ракета. Паводле Генеральнай пракуратуры Украіны, на дзень 31 жніўня ва Украіне загінулі мінімум 379 дзяцей, параненымі лічацца 735. «Белсат» сабраў кранальныя і цяжкія фотаздымкі наступстваў вайны для дзяцей.

Развітанне з загінулым украінскім вайскоўцам Пятром Саракулам у царкве вёскі Кульчыцы Львоўскага раёну. У загінулага засталіся жонка і двое непаўналетніх дзяцей. Кульчыцы, Украіна.
Фота: Pavlo Palamarchuk / Zuma Press / Forum
Дзесяцігадовы хлопчык стаіць на магіле бацькі, які загінуў пры абароне гораду Ірпінь у складзе тэрытарыяльнай абароны. Ірпінь, Украіна.
Фота: Mykhaylo Palinchak / Zuma Press / Forum
Да Дня памяці дзяцей, якія загінулі ў выніку агрэсіі Расеі супраць Украіны, Нацыянальны музей гісторыі Украіны ў гады Другой сусветнай вайны прэзентаваў мультымедыйны праект «Дзеці…». Кіеў, Украіна.
Фота: Ruslan Kaniuka / Ukrinform / ABACA / Abaca Press / Forum
Жанчыны расчышчаюць завалы ў калідоры школы-інтэрнату для дзяцей з аслабленым зрокам, якая пацярпела ад расейскіх абстрэлаў. Харкаў, Украіна.
Фота: Madiyevskyy Vyacheslav / Ukrinform / Abaca Press / Forum
Дзеці гуляюць на пляцоўцы непадалёк разбуранага падчас акупацыі жылога дому ў Барадзянцы, Украіны.
Фота: Sergei Chuzavkov / Zuma Press / Forum
Бацька трымае сына на руках у Цэнтры прыёму перамешчаных асобаў у Запарожжы, Украіна.
Фота: Albert KoshelevUkrinform / ddp images / Forum
Дзясяткі ўкраінскіх уцекачоў сабраліся каля Украінскага дому ў Варшаве, каб праспяваць нацыянальны гімн Украіны. Варшава, Польшча.
Фота: Attila Husejnow / Zuma Press / Forum
Сцяна памяці ў гонар загінулых на вайне асобаў, якую стварыў амерыканец Ліёў Соўтаў. Сярод кветак відаць фотаздымкі дзяцей. Львоў, Украіна.
Фота:
Сям’я ля свайго дому ў Славянску, не зважаючы на штодзённыя абстрэлы і адсутнасць святла, вады і газу ў горадзе. Славянск, Украіна.
Фота: Alex Chan / Zuma Press / Forum
Маці трымае сына ў дарозе ў Днепр эвакуацыйным цягніком. На фоне інтэнсіўных баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны здзяйсняецца прымусовая эвакуацыя цывільнага насельніцтва з усходніх частак Украіны. Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Alex Chan Tsz Yuk / Zuma Press / Forum
Сям’я пакідае Пакроўск эвакуацыйным цягніком з Данецкай вобласці. Пакроўск, Украіна.
Фота: Mykhaylo Palinchak / Zuma Press / Forum
Хлопчык трымае ўкраінскі сцяг, стоячы на знішчанай расейскай вайсковай машыне, выстаўленай на галоўнай вуліцы, Хрэшчатыку, у межах святкавання Дня незалежнасці Украіны. Кіеў, Украіна.
Фота: Oleksii Chumachenko / Zuma Press / Forum

Фотаздымкі, прысвечаныя палове года барацьбы Украіны ў вайне, глядзіце ніжэй.

Фота
Незалежныя. Як украінцы ўжо паўгода змагаюцца за сябе і сваю краіну
2022.08.24 17:30

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў