1 верасня ў беларускіх школах. Наш фотарэпартаж


Фота: ПБ / Белсат

У Беларусі пачаўся новы навучальны год. Вучыцца школьнікам цяпер давядзецца ў новых умовах: пасля загаду Аляксандра Лукашэнкі любым коштам навесці парадак у школах дзяржаўная адукацыя ўзяла курс на мілітарызацыю, палітызацыю і сціслае ўзаемадзеянне з Праваслаўнаю царквой.

«Патрыятычны» кірунак павінен быў мець першы ўрок новага навучальнага года. Назвалі яго «Адзінства беларускага народу – аснова незалежнасці краіны». Дзецям мусілі паказаць фільм пра Лукашэнку ці распавесці пра ягоную дзейнасць.

Фота: ПБ / Белсат
Фота: ПБ / Белсат

У школы з гэтага года вернуцца ваенрукі, якія ў пэўных школах заменяць псіхолагаў. Замест вахцёраў на ўваходзе ў школу пасадзяць міліцыянтаў.

Аналітыка
Ідзем у школу ўзмоцненага рэжыму. Чым адметны новы навучальны год у Беларусі
2021.09.01 10:00

Шмат хто з бацькоў выказвалі моцную незадаволенасць такімі новаўвядзеннямі ў школах, у абмеркаваннях у сацсетках пісалі, што не павядуць сваіх дзяцей на першы ўрок 1 верасня.

Фота: ПБ / Белсат
Фота: ПБ / Белсат
Фота: ПБ / Белсат

Паводле афіцыйнай статыстыкі, да заняткаў у новым навучальным годзе мусілі прыступіць каля 1 мільёна 85 тысяч навучэнцаў, з іх 118 тысячаў – першакласнікі.

Пра тое, як прайшоў Дзень ведаў у школах Горадні і Менску – наш фотарэпартаж.

Фота: ПБ / Белсат
Фота: ПБ / Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

 

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў