Выйшаў на волю генеральны дырэктар hoster.by Павалішаў


Сяргей Павалішаў.
Фота: Подслушано в hoster.by / Telegram

Генеральнага дырэктара найбуйнейшай у Беларусі хостынгавай кампаніі hoster.by Сяргея Павалішава вызвалілі з СІЗА, паведамілі ў кампаніі.

Паводле адваката Сяргея Павалішава, яму змянілі меру стрымання. Але ён усё яшчэ пад следствам.

«Мы не маем іншых падрабязнасцяў у сувязі з тым, што ўдзельнікі крымінальнага працэсу застаюцца пад падпіскаю пра неразгалошванне», – паведамілі ў hoster.by.

Hавiны
Затрыманых у «справе TUT.by» прызналі палітвязнямі
2021.05.25 12:50

Сяргея Павалішава затрымалі 18 траўня ў межах «справы TUT.by». 25 траўня праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем.

Між тым у канцы жніўня стала вядома, што з 1 студзеня 2022 года замест hoster.by тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны стане СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», гандлёвая марка – «beCloud».

Hавiны
Дзяржаўны правайдар beCloud будзе адміністраваць беларускую даменную зону замест hoster.by
2021.08.27 17:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў