У смерці пяці беларусаў у Карэліі падазраюць іхнага калегу-беларуса


Затрыманы ў Карэліі беларус.
Фота: karelia.sledcom.ru

У расейскай Карэліі распачатая і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі па факце прычынення смерці па неасцярожнасці пяцярым мужчынам па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 109 КК РФ. Пра гэта паведамілі ў карэльскім СК.

Паводле следства, 31-гадовы грамадзянін Беларусі набыў на радзіме кантрафактную спіртазмяшчальную вадкасць, у складзе якой быў метылавы спірт, і прывёз яе ў Карэлію. Не пераканаўшыся ў бяспецы вадкасці, ён перадаў яе для ўжывання сваім знаёмым, якія працавалі з ім у адной брыгадзе. У выніку пяцёра мужчын памерлі ад атручвання.

Падазраваны заключаны пад варту на два месяцы. Расследаванне працягваецца.

Hавiны
У Карэліі пяцёра беларусаў памерлі, атруціўшыся алкаголем
2021.08.25 14:46

Нагадаем, што 22 жніўня васьмёра беларусаў, якія працавалі на адным з прадпрыемстваў Карэліі, выпілі, як мяркуецца, сурагатны алкаголь. Адзін з іх памёр яшчэ да прыезду хуткай, яшчэ чацвёра – у больніцах. Медыкі выявілі ў крыві ва ўсіх метанол.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў