Палітвязень Ігар Лосік звярнуўся да Папы Рымскага


Блогер і медыякансультант радыё «Свабода» Ігар Лосік напісаў з гомельскай турмы ліст Папу Францішку. Ён просіць пантыфіка «заклікаць спыніцца гэтых страшных людзей, якім абыякавыя лёсы іншых, сотні разбітых горам сем’яў», паведамляе радыё «Свабода».

У лісце Ігар піша, што сотні і тысячы беларусаў, сутыкнуўшыся з беззаконнем ды несправядлівасцю, адчуваюць роспач і не бачаць выйсця з сітуацыі, якая склалася.

«Я не прашу заступіцца за мяне перад некім, але я прашу заступіцца за дабро, за праўду, за справядлівасць, за сотні і тысячы беларусаў, якія страцілі надзею ў такім жа становішчы, як і я, а многія нават горшым. Можа быць, я вельмі наіўны, і гэты ліст да Вас не дойдзе, але я пішу яго зусім шчыра і ад чыстага сэрца і веру, што пішу яго не дарма. І мне вельмі хочацца верыць, што Бог не пакінуў нас, што гэтая бессэнсоўная жорсткасць спыніцца, што больш ніхто не памрэ, і ўсе вернуцца да сваіх сем’яў», – напісаў палітычны вязень.

Артыкулы
«Адчуваю сябе як вязень у Асвенціме». Ігар Лосік распавёў пра здзекі ў гомельскім СІЗА
2021.07.10 18:12

Адміністратара суполкі «РБ головного мозга» Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. На яго завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 293 («Рыхтаванне да ўдзелу ў масавых беспарадках») Крымінальнага кодэксу.

Ігара Лосіка цяпер судзяць разам з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым, працэс праходзіць у закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА. Нават сваякам палітычных вязняў не дазволілі прысутнічаць на працэсе.

Гісторыі
«Я прашу ў кожным лісце спыніць галадаванне». Як жыве сям’я Ігара Лосіка, пакуль ён за кратамі
2021.01.07 13:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў