На мяжы з Беларуссю загінуў літоўскі пажарнік


На мяжы Літвы і Беларусі атрымаў смяротную траўму працаўнік Дэпартаменту супрацьпажарнай бяспекі і ратавання, паведамляе delfi.lt.

47-гадовы Эгідзіюс Карла атрымаў траўму пры рыхтаванні мантажу калючага дроту. Была выкліканая хуткая дапамога, аднак уратаваць жыццё пажарніка медыкам не ўдалося.

«Гэтае няшчасце ўзрушыла ўсіх. Пажарнік загінуў, выконваючы свой абавязак, дапамагаючы ўзмацняць ахову дзяржаўнай мяжы з Беларуссю», – заявіла міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце.

Аб’ектыў
Суседзі агароджваюцца ад Беларусі
2021.08.25 23:03
  • У 2021 годзе Літва фіксуе выбуховы рост нерэгулярнай міграцыі з Беларусі. Сёлета з тэрыторыі Беларусі ў Літву трапілі больш за 4 тысячы такіх мігрантаў, пераважна грамадзянаў Іраку. Для параўнання: у 2017 годзе літоўцы злавілі на мяжы 72 нелегальных мігрантаў, у 2018-м – 104, у 2019-м – 46, у 2020-м – 81. З міграцыйнымі праблемамі на мяжы з Беларуссю сутыкнуліся таксама Польшча і Латвія.
  • Улады Літвы вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўразвяз і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў да мяжы. Кіраўніцтва Літвы называе дзеянні афіцыйнага Менску гібрыднаю вайною. Літоўскія ўлады ўзмацнілі ахову мяжы і пастанавілі больш не прымаць мігрантаў з трэціх краінаў, якія незаконна мінулі беларуска-літоўскую мяжу, а вяртаць іх у Беларусь. Парламент Літвы ўхваліў будаўніцтва 500-кіламетровай загароды на мяжы з Беларуссю.
Hавiны
Міністр абароны Літвы заявіў, што 4-5 тысяч мігрантаў цяпер «блукаюць» па заходніх рэгіёнах Беларусі
2021.08.20 11:41

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў