Лукашэнка распавёў, што Расея даставіць у Беларусь дзясяткі самалётаў, верталётаў і сістэмаў СПА


Аляксандр Лукашэнка заявіў пра маштабныя пастаўкі самага сучаснага расейскага ўзбраення ў Беларусь.

«Бліжэйшым часам (я падпісаў пазаўчора распараджэнне) з Расейскай Федэрацыі даставяць нам (не буду казаць, якія грошы і што) дзясяткі самалётаў, дзясяткі верталётаў, самага важнага ўзбраення СПА. Можа быць, нават C-400. Нам яны вельмі патрэбныя, я ўжо пра гэта казаў», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён таксама выказаўся наконт інтэграцыі з Расеяй. Падпісанне інтэграцыйных праграмаў можа адбыцца ў кастрычніку – лістападзе на паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.

«Калі мы дамовімся канчаткова з прэзідэнтам Расеі 9-га, то 10–11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы іх зацвердзім на Найвышэйшым дзяржсавеце», – распавёў Лукашэнка.

Паабяцаў, што пра страту суверэнітэту гаворкі няма: «Сёння мы настолькі адукаваныя і разумныя, што, не губляючы суверэнітэту ні Расеі, ні Беларусі, можам выбудаваць такія адносіны, якіх няма ні ў федэратыўных, ні ва ўнітарных дзяржавах».

Аб’ектыў
Беларусь і Расея зноў амаль узгаднілі дарожныя мапы інтэграцыі. На гэты раз атрымаецца?
2021.08.31 23:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў