Глуханямога рабочага асудзілі на 2 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і «заклікі да гвалту»


У Гомлі на закрытым працэсе пакаралі 2 гадамі зняволення 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід слыху, глуханямы. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда і забралі слыхавы апарат, паведамляе радыё «Свабода».

Дзмітрый працаваў наладчыкам на прадпрыемстве «Віпра». Гэта адзінае прадпрыемства ў Гомлі, якое дае працу людзям з парушэннем слыху. З лютага ў мужчыны былі ператрусы, у яго забралі камп’ютар і тэлефон. Суд быў закрыты, нават сваякі не маглі прысутнічаць на працэсе.

У пракуратуры заявілі, што Дзмітрый «з дапамогай асабістага кампʼютара ды іншых прыладаў на адным з Telegram-каналаў размясціў фотавыяву кіраўніка дзяржавы, якая змяшчае ягоную негатыўную ацэнку; у працяг супрацьпраўных дзеянняў у кастрычніку 2020 года апублікаваў у Telegram-канале паведамленне з абразаю прадстаўніка ўлады, а ў лютым 2021 года – паведамленне з заклікам да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні намесніка старшыні суда аднаго з раёнаў Менску».

Паводле знаёмых, Дзмітрыя ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння выраку. Для Дзмітрыя рэальнае зняволенне было нечаканасцю, адбываць пакаранне ён будзе без слыхавога апарату.

Мaю прaвa
2 гады калоніі далі хлопцу з ментальнаю хваробаю за нібыта кінуты камень у бок сілавікоў
2021.03.05 19:05
  • Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Цягам года ўва ўсёй краіне былі распачатыя больш за 4690 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. На дзень 1 верасня 653 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў