Беларус спрабаваў увезці ў Польшчу кантрабанднага тытуню на 4 млн еўраў


Кантрабандны тытунь у Польшчы.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

У Падляскім ваяводстве Польшчы затрымалі фуру з нелегальнай партыяй тытуню для кальянаў, якой кіраваў 34-гадовы беларус. Пра гэта паведамілі ў мясцовым аддзяленні падатковай службы.

Цяжкавік з кантрабандай спынілі недалёка ад польска-літоўскай мяжы. Ён мусіў перавозіць араматызатары з Літвы ў Польшчу, але ў прычэпе былі 16 тон кальяннага тытуню з рознымі смакамі.

Калі б тытунь трапіў у продаж, то польскі скарб мог бы страціць амаль 4 млн еўраў.

Фурай кіраваў 34-гадовы беларус. Зараз ён дапытаны. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Hавiны
У Польшчы затрымалі чарговую партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі – амаль на $ 2 млн
2021.08.23 14:48

МГ belsat.eu

Стужка навінаў