Амерыканскі «Cummins» спыняе супрацу з БелАЗам


Працаўнікі Беларускага аўтамабільнага заводу (БелАЗ) прайшлі па горадзе шэсцем на знак салідарнасці ды падтрымання страйкоўцаў і пацярпелых ад міліцэйскага свавольства. Маршрут пралягаў ад цэнтральнай прахадной прадпрыемства праз алею ліхтароў на праспекце Міру і вуліцы 50 гадоў Кастрычніка да крамы «Green». Падчас акцыі рабочыя БелАЗу агучылі свае патрабаванні да кіраўніцтва заводу і ўладаў. Людзі скандавалі «Сыходзь!», «Лукашэнку ў аўтазак!» і «Жыве Беларусь!». Жодзіна, Беларусь. 26 жніўня 2020 года.
Фота: АГ/ Белсат

Амерыканская карпарацыя «Cummins», адзін з асноўных дастаўцаў рухавікоў для БелАЗу, паведаміла пра спыненне супрацы з ім.

Прадстаўнікі карпарацыі напісалі Прафесійнаму саюзу беларусаў Вялікай Брытаніі (PUBB), што «не адпраўляе ніякай прадукцыі БелАЗу або яго дылерам».

Гэтая пазіцыя ёсць вынікам санкцыяў ЕЗ, а таксама інтэнсіўнага лабіявання з боку НДА і беларускіх дыяспараў, у тым ліку PUBB, якія ўпершыню звярнуліся да «Cummins» амаль год таму, у верасні 2020-га, з прычыны парушэнняў правоў рабочых і рэпрэсіяў на жодзінскім заводзе.

БелАЗ быў улучаны ў санкцыі Еўразвязу ў тым ліку праз тое, што работнікам заводу, якія бралі ўдзел у забастоўках і мірных акцыях пратэсту пасля сфальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года ў Беларусі, паступалі пагрозы звальнення і запалохванні з боку менеджменту кампаніі.

Hавiны
«Rolls Royce» спыняе супрацу з «БелАЗам»
2021.06.30 20:37

У чэрвені стала вядома, што сусветна вядомая кампанія «Rolls Royce Group», галоўны дастаўца рухавікоў на БелАЗ, праз сваю даччыную нямецкую кампанію «MTU Friedrichshafen GmbH» спыніла ўсе аперацыі з беларускім прадпрыемствам.

А ў ліпені нямецкія, дацкія і японскія кампаніі таксама паведамілі, што спынілі супрацу з БелАЗам і Беларускім металургічным заводам.

Hавiны
Чатыры групы буйных замежных кампаніяў спынілі супрацу з БелАЗам і БМЗ
2021.07.25 16:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў