У Вільні пажар пашкодзіў пяць машын – усе з беларускімі нумарамі


Пажар здарыўся ў пятніцу ўвечары, 29 ліпеня, на тэрыторыі прадпрыемства ў Вільні. Аказалася, што пашкоджаны толькі аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Паліцыя падазрае, што пажар не быў выпадковым, паведамляе «Delfi».

Фота: delfi.lt

Прычынай пажару стала полымя, якое вырывалася з газгольдэру – падземнага рэзервуара з газам. Пажар, як паведаміла паліцыя, быў вельмі сур’ёзным, прыйшлося перакрыць найбліжэйшую вуліцу, ад месца адагналі 11 аўтамабіляў. Гарэнне працягвалася каля 2,5 гадзін – верагодна, пакуль не выгарэў увесь газ.

У выніку пажару былі пашкоджаны пяць аўтамабіляў: «Volvo XC90», «Volkswagen Golf», «BMW», «Audi A6» і «Peugeot». Усе яны былі на беларускіх рэгістрацыйных нумарах, паліцыя ўстанаўлівае іх уладальнікаў.

Пачата расследаванне па факце знішчэння або нанясення псуты чужой маёмасці.

Hавiны
Літоўскія памежнікі вярнулі на тэрыторыю Беларусі больш за 100 нелегальных мігрантаў
2022.08.01 09:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў