Стваральніку «Прыёрбанку» Сяргею Касцючэнку прысудзілі 3,5 года калоніі


Сяргея Касцючэнку прызналі вінаватым ва ўхіленні ад сплаты падаткаў (арт. 243 КК), паведамляе «Наша ніва».

Сяргей Касцючэнка.
Фота: priorbank.by

Шматгадовага кіраўніка «Прыёрбанку» затрымалі 6 сакавіка, пасля ягонага вяртання з Аўстрыі, дзе Касцючэнка пастаянна пражывае. Касцючэнка займаў пасаду старшыні праўлення «Прыёрбанку» з 1990 года.

Афіцыйныя прэтэнзіі да Касцючэнкі звязаныя з сістэмай назапашвальнага страхавання «Прыёрлайф», легальнай схемы, якой карысталіся банкіры для вываду дывідэндаў без выплаты падаходнага падатку.

Аднак бізнесмены лічаць крымінальную справу супраць Касцючэнкі палітычна матываванай. «Ходзяць чуткі, што незадоўга перад арыштам ён адмовіў фаварыту Лукашэнку, хакейнаму трэнеру Дзмітрыю Баскаву, у просьбе фінансаваць хакейнае «Дынама», – піша выданне.

Яшчэ адна версія затрымання Касцючэнкі – кантакты з Паўлам Латушкам. «Нібыта, на тэлефоне Касцючэнкі знайшліся званкі ці то Латушку, ці то ад Латушкі. Але калі яны і гаварылі, то мы ж не ведаем пра што», – сказаў выданню суразмоўца. Аднак сам Латушка кажа, што не кантактаваў з банкірам пасля 2020 года.

Аналітыка
«Справа банкіраў» у Беларусі працягваецца ўжо 25 гадоў». Галоўнае пра арышты топ-фінансістаў
2022.04.30 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў