Латвія прыпыніла пагадненне аб спрошчаным пераходзе мяжы грамадзянамі Расеі – жыхарамі памежнай зоны


Урад Латвіі 1 жніўня прыпыняе пагадненне з Расеяй аб спрошчаным перасячэнні мяжы грамадзянамі РФ, якія жывуць у памежных раёнах, піша svoboda.org. Пагадненне перастае дзеяць згодна з рашэннем латвійскага ўраду ад 14 ліпеня.

Латвійскія ўлады тлумачаць прыпыненне пагаднення тым, што Расея закрыла консульства Латвіі ў Пскове, – яно было адзіным дыпламатычным прадстаўніцтвам, якое выдавала расейцам дазволы на пераход мяжы. Пагадненне паміж Латвіяй і Расеяй дзеяла з 2010 года.

У нядзелю Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі заявіла, што бачыць рызыку ў масавым пераездзе ў краіну расейскіх журналістаў. Паводле звестак службы, з канца лютага мяжу перасяклі больш як 200 работнікаў СМІ з РФ. Удакладняецца, што яны «традыцыйна ўваходзяць у сферу інтарэсаў спецслужбаў». Пры гэтым у Рызе працуе рэдакцыя тэлеканалу «Дождж», які аднавіў вяшчанне.

Латвія спыніла выдачу візаў грамадзянам Расеі 24 лютага – у дзень пачатку расейскага ўварвання ва Украіну. У гэты ж дзень Рыга абвясціла аб адкліканні свайго амбасадара з Расейскай Федэрацыі.

Hавiны
Літоўскія памежнікі вярнулі на тэрыторыю Беларусі больш за 100 нелегальных мігрантаў
2022.08.01 09:23

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў