IT-спецыялісту прысудзілі два гады калоніі за адно фота расейскай тэхнікі


Гомельскі абласны суд 1 жніўня вынес прысуд Андрэю Уткіну. 30-гадовага праграміста абвінавацілі ў перадачы фота перамяшчэння расейскай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Андрэй Уткін.
Фота: prisoners.spring96.org

Нібыта мужчына сфатаграфаваў калону расейскай вайсковай тэхнікі, а менавіта – вайсковыя КАМАЗы з літарай «V», і адправіў фота ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

«Калі ехаў па горадзе, здзівіўся, убачыўшы «КАМАЗ» з літарай «V» побач з плошчай Леніна. Таму вырашыў зрабіць фота і адправіць яго ў тэлеграм-канал. Прыкладна праз два тыдні я быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК у сябе дома. Я быў моцна шакаваны, не ведаў, што за фатаграфію прадугледжаная крымінальная адказнасць», – тлумачыў ён у «пакаяльным» відэа.

Мужчыну затрымалі 31 сакавіка і да суда змясцілі ў СІЗА № 3 Гомля. Вядома, што падчас аднаго з судовых пасяджэнняў, суддзя Руслан Царук цікавіўся ў Уткіна, чаму той фатаграфію адправіў у «Беларускі Гаюн», а не ў «СБ. Беларусь сегодня» ці АНТ.

Суд пастанавіў прызнаць Андрэя Уткіна вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Менавіта столькі і прасіла абвінавачанне.

Інтэрв’ю
Дачка Мікалая Аўтуховіча: Тата заўсёды казаў – калі не я, то хто будзе супрацьстаяць несправядлівасці?
2022.08.01 16:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў