Для «рэйкавых партызанаў» запрасілі да 17 гадоў пазбаўлення волі


У Бабруйскім судзе разглядаюць крымінальную справу супраць пяці мясцовых жыхароў, трое з якіх унесены ў «тэрарыстычны» спіс КДБ. Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

Крыніца: viasna96/Telegram

Па інфармацыі праваабаронцаў, іх абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў:

  • стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290.4 КК);
  • акт тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК);
  • пагроза здзяйснення акту тэрарызму; (ч. 2 арт. 290 КК);
  • абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Жыхароў Бабруйску абвінавачваюць у спальванні на Масленіцу ў 2021 годзе пудзіла, падобнага да Лукашэнкі. Гэта палічылі абразай.

У асобным вядзенні будзе разглядацца справа Казлова, Мінкевіча і Ермаловіча – іх абвінавачваюць у мінаванні чыгункі ў жніўні 2021 года. Таксама сілавікі палічылі «тэрактам» падпал стралковага ціру, што належыць вайсковай частцы 5527 у Бабруйску.

Для Канстанціна Ермаловіча пракурор запрасіў 17 гадоў пазбаўлення волі, для Віталя Мінкевіча – 16 гадоў, Ігара Казлова – 15 гадоў, Надзеі Полькінай – 2 гады калоніі. Наталлю Кед хочуць асудзіць на 2 гады «хатняй» хіміі.

Абвяшчэнне прысуду адбудзецца заўтра ў 10.00 і будзе адкрытым.

Hавiны
У Бабруйску судзяць пяцярых за спальванне пудзіла Лукашэнкі, іх вінавацяць у «тэрарызме»
2022.07.20 12:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў