Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» змяніў назву і прыбраў з сайта беларускамоўную версію


Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» 1 жніўня афіцыйна перайменавалі ў «МІНСК», а таксама «МИНСК» на расейскай і «MINSK» на ангельскай мовах, паведамляюць у прэс-службе клубу. Таксама з сайту клуба знікла беларускамоўная версія, хаця раней яна была асноўнай.

Перайменаванне задзейнічае ўсе структуры клуба: мужчынскую і жаночую каманды, рэзерв і спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву па баскетболе.

Кіраўніцтва патлумачыла перайменаванне жаданнем павысіць пазнавальнасць клуба і стварыць «актуальны і прэзентабельны брэнд».

Новы лагатып баскетбольнага клубу «МІНСК». Крыніца: minskbasket.by

«Абноўленая назва, лагатып і абраны візуальны стыль дазволяць з новай сілай развіваць спартовую дзейнасць, прыцягваць новую аўдыторыю. Для партнёраў клуба гэта магчымасць рэалізоўваць новыя маркетынгавыя стратэгіі.

Індывідуальнасць нашага брэнда праяўляецца ў выкарыстанні ў візуале нэймінгу беларускай літары «і», якая ў агульным чытанні таксама сімвалізуе назву роднага горада каманды – Менску», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Персанаж-талісман каманды ў выглядзе цмока застанецца з клубам.

Новы лагатып баскетбольнага клубу «МІНСК». Крыніца: minskbasket.by

Пра змену назвы клубу заявіў старшыня «Цмокаў» Юры Шакола яшчэ ў мінулым годзе, на прэзентацыі каманды перад чэмпіянатам-2021/22. Але як будзе называцца клуб, тады не паведамлялі.

Аўтарам назвы «Цмокі» стаў вядомы беларускі баскетбаліст і тагачасны мэнэджэр клубу Аляксандр Куль. У красавіку 2021-га года да яго прыходзілі сілавікі. Летась Куль удзельнічаў у маршах пратэсту і быў адным з першых падпісантаў ліста спартоўцаў з патрабаваннем новых выбараў і асуджэннем гвалту сілавікоў.

Клуб памяняў назву на «Цмокі» у 2012 годзе. З пачатку ўтварэння ў 2006 годзе клуб меў назву «Мінск-2006».

Hавiны
НАК Украіны патрабуе не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і Расеі да спаборніцтваў
2022.06.12 15:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў