Заснавальніцу дзіцячага госпісу ў Горадні Вольгу Вялічку ўлады ўнеслі ў спіс Інтэрполу


Пра сваё знаходжанне ў спісе асобаў, якіх шукае Інтэрпол, Вольга Вялічка распавяла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Паводле жанчыны, дадалі яе туды па патрабаванні беларускіх сілавікоў.

«Я ў спісах Інтэрполу. Так-так, разам, з тэрарыстамі, наркагандлярамі ды іншымі. Такое вось прызнанне», – напісала Вольга.

Вольга Вялічка – заснавальніца і дырэктарка дзіцячага госпісу ім.Святага Губерта ў Горадні. Сваімі ўласнымі сіламі жанчына адкрыла госпіс у 2007 годзе.

Заўсёды займала актыўную пазіцыю ў грамадстве.

Увесну 2020 году, падчас пандэміі каронавірусу Вольга арганізавала майстэрню, дзе валанцёры шылі ахоўныя касцюмы для медыкаў.

Пасля пачатку выбарчай кампаніі Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі і незалежнай назіральніцай. Пасля выбараў спрабавала стварыць Раду народнага даверу ў Горадні, арганізаваць перамовы з уладамі, выступала на акцыях пратэсту. За ўдзел у мітынгах адседзела содні ў ІЧУ і атрымала штраф.

Гісторыі
«Спіхнуць усё на Лукашэнку не ўдасца». Чаму гарадзенскі госпіс зрабіўся небяспечным для ўладаў і што з ім цяпер?
2020.12.02 08:17

У майстэрню, дзе шылі касцюмы для медыкаў, тым часам прыйшла праверка з ДФР, валанцёраў выгналі. У госпіс прыйшлі сілавікі, забралі апарат ШВЛ.

У кастрычніку 2020 году Вольга Вялічка з’ехала з Беларусі.

У снежні мінулага году на Вольгу завялі крымінальную справу за нібыта злоўжыванне спонсарскай дапамогай (ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў