Ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час сутак. На літоўскай мяжы новы рэкорд па мігрантах


У нядзелю, 1 жніўня, літоўскія памежнікі затрымалі 216 чалавек, якія перасякалі мяжу без адпаведных дакументаў, піша Delfi.lt. Дагэтуль рэкорд быў 171 чалавек за содні.

Мігранты цяпер ідуць з Беларусі вялікімі групамі. Ад апоўначы да 13-й гадзіны на літоўскай мяжы былі затрыманыя 216 чалавек, і памежнікі чакаюць, што да канца дня агульная лічба можа скласці 300-400 мігрантаў.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс зазначыў, што «не засталося ніякай сістэмы – калі раней нелегалы пераходзілі мяжу ноччу і там, дзе няма відэакамераў, то цяпер яны ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час содняў».

Hавiны
Колькасць затрыманых у Літве нелегалаў перавысіла 3,5 тыс. чалавек
2021.08.01 12:07

31 ліпеня былі затрыманыя 144 мігранты, якія незаконна перасякалі мяжу з Беларуссю. Агулам з пачатку году літоўскія памежнікі затрымалі 3761 чалавека. З іх большасць называліся грамадзянамі Іраку.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў