Уладзімір Зяленскі: Расея ўжо выпусціла па Украіне каля 3 тысяч ракет


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея ўжо выпусціла супраць Украіны каля 3 тысяч ракет. Пра гэта ён сказаў падчас сумеснай з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гар Стэры прэс-канферэнцыі ў Кіеве, піша УНІАН.

«За чатыры месяцы поўнамаштабнай вайны супраць мірнай Украіны Расея ўжо ўжыла каля 3 тысяч ракет. Такая жорсткасць толькі падкрэслівае, наколькі правільнымі зʼяўляюцца рашэнні нашых партнёраў аб аказанні Украіне падтрымкі. Перш за ўсё, гэта абарончая падтрымка.

Ні адна дзяржава ў свеце не павінна заставацца сам-насам, калі ёсць такое зло, калі яно існуе», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Ён нагадаў, што 1 ліпеня расейскае войска нанесла чарговы жорсткі ракетны ўдар па звычайным жылым доме ў Адэскай вобласці, у пасёлку Сяргееўка.

«Такія ракеты Х-22 стваралі для знішчэння авіяносцаў і іншых буйных ваенных караблёў, а расейская армія ўжыла яго супраць звычайнага дому са звычайнымі цывільнымі людзьмі», – падкрэсліў прэзідэнт Украіны. Дадаў, што ўжо вядома аб гібелі 19 чалавек, сярод якіх былі два дзіцяці.

Такія дзеянні агрэсара Зяленскі назваў «тэрорам Расеі».

Цягам апошніх дзён Расея ўзмацніла ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны. 27 чэрвеня ў выніку ракетнага абстрэлу быў цалкам разбураны гандлёвы цэнтр у Крамянчугу Палтаўскай вобласці: загінулі 19 чалавек, 62 – пацярпелі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 1 ліпеня
2022.07.01 18:34

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў