Украіна ўвяла візавы рэжым для расейцаў з 1 ліпеня


Украіна з 1 ліпеня ўводзіць візавы рэжым на ўезд у краіну для расейскіх грамадзянаў, заявілі ва ўкраінскім МЗС.

Украінская мяжа.
Фота: ТАСС

Расейцы могуць аформіць украінскія візы ў візавых цэнтрах «VFS Global» у васьмі гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Екацярынбурзе, Калінінградзе, Казані, Новасібірску, Растове-на-Доне і Самары.

Затым запыты будуць апрацоўваць украінскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў трэціх краінах. Але нават пры наяўнасці візы расейцам могуць адмовіць ва ўездзе ва Украіну: канчатковае рашэнне пра заезд замежных грамадзянаў будуць прымаць работнікі памежнай службы, падкрэслілі ва ўкраінскім МЗС.

Неабходныя ўмовы мі для паездкі – наяўнасць пашпарта, адсутнасць абмежаванняў на ўезд у краіну, пацвярджэнне мэты сваёй паездкі, а таксама дастатковая колькасць грошай.

МЗС Расеі абяцаў, што адкажа на візавы рэжым з Украінаю з улікам «нацыянальных інтарэсаў і гуманітарнага складніку».

Петыцыю пра змену візавага рэжыму для грамадзянаў Расеі была зарэгістравалі ва Украіне яшчэ да вайны, 11 лютага, а 2 траўня яна набрала 25 тысяч подпісаў, неабходных для разгляду прэзідэнтам. У канцы траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю.

Hавiны
Украіна ўвядзе візавы рэжым з Расеяй
2022.06.17 16:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў