Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. У будынку Рады вывесілі сцяг ЕЗ


На паседжанні ўкраінскага парламенту ў пятніцу, 1 ліпеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль і старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук падпісалі заяву аб дасягненні паўнавартаснага сяброўства ў Еўразвязе.

Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. 1 ліпеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: verkhovnaradaukrainy/Telegram
Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. 1 ліпеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: verkhovnaradaukrainy/Telegram

«Сёння мы падпісваем супольную заяву, якая ёсць сігналам адзінства ўсіх галінаў улады і сведчаннем нашай рашучасці ў дасягненні стратэгічнай мэты Украіны – паўнапраўнага сяброўства ў ЕЗ», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. 1 ліпеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: verkhovnaradaukrainy/Telegram
Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. 1 ліпеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: verkhovnaradaukrainy/Telegram

Паводле ўкраінскага прэзідэнта, «падпісанне гэтай заявы мае тое ж значэнне, што і падпісанне заяўкі на ўступленне на пяты дзень вайны»:

«Мы ішлі да кандыдацтва 115 дзён, наш шлях да сяброўства не павінен заняць дзесяцігоддзі, гады. Мы павінны прайсці гэты шлях хутка. Наколькі гэта магчыма, залежыць ад нас. Зрабіць нашую частку працы мы павінны ідэальна. Каб даць магчымасць нашым сябрам у ЕЗ гэтак жа хутка і кансалідавана прыняць для нас яшчэ адно гістарычнае рашэнне».

Таксама на пасяджэнні парламенту выступіла кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен:

«Я веру ў еўрапейскую будучыню Украіны. Гэта вашая будучыня, і толькі вы можаце яе ажыццявіць. Вы можаце змяніць гэтую краіну да лепшага, і гэта будзе вашаю канчатковаю перамогаю. Свабодная і квітучая Украіна.

Суверэнная Украіна, нарэшце, уз’яднаная з нашай еўрапейскаю сям’ёй», – сказала яна.

Акрамя гэтага, у будынку Рады ўрачыста вывесілі сцяг Еўразвязу.

Украіна падпісала заяўку на паўнавартаснае ўступленне ў Еўразвяз. 1 ліпеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: verkhovnaradaukrainy/Telegram
Аналітыка
Украіна і Малдова сталі кандыдатамі ў Еўразвяз. Што гэта дае і калі змогуць далучыцца цалкам?
2022.06.24 20:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў