У Беларусі з'явілася новая сторублёвая банкнота


З 1 ліпеня гэтага года ў Беларусі пусцілі ў абарачэнне новую сторублёвую банкноту, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі. Аднак выглядае яна амаль гэтак жа, як і купюра ўзору 2016 года: дадалі дадатковую ступень абароны.

Фота: БелТА

«Мы дадалі да ўжо існага вадзянога знака новы філігранны вадзяны знак. Далей мы замянілі ахоўную нітку. Раней яна ў нас была даволі простая, вузкая, цяпер яна больш складаная, на ёй ёсць шэраг яркіх візуальных эфектаў», – адзначыў прадстаўнік Нацбанку.

Таксама з банкноты прыбралі рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісы экс-старшыні праўлення Нацбанку Пятра Пракаповіча, прыведзеныя ў адпаведнасць з актуальным выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на асабовых баках банкнотаў і пазначаная назва, а таксама год узору банкноты «2009» заменены на год выпуску банкноты ў абарачэнне «2022».

Фота: БелТА
Фота: БелТА

На вонкавым баку банкноты намаляваны замак Радзівілаў у Нясвіжы Менскай вобласці, на адваротным – прадметы, прысвечаныя тэме тэатру і народных святаў (скрыпка, бубен, жалейка, калядная зорка, каза, батлейка).

Hавiны
Камісія 15 %, суд на Кацяй Андрэевай і Будслаўскі фэст. Што прыгатаваў ліпень беларусам
2022.07.01 08:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў