Сяргею Лаўрову прысвоілі званне прафесара БДУ


Міністру замежных справаў Расеі Сяргею Лаўрову прысвоілі званне ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, паведамляе расейскае агенцтва «Спутник».

Раніцай 1 ліпеня Лаўроў прыбыў на сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэту. Дыплом і прафесарскую мантыю кіраўніку расейскага МЗС уручыў асабіста рэктар БДУ Андрэй Кароль падчас сустрэчы.

Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы са студэнтамі БДУ 1 ліпеня. Менск, Беларусь. Скрыншот: MID_RF/Twitter
Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы са студэнтамі БДУ 1 ліпеня. Менск, Беларусь. Скрыншот: MID_RF/Twitter



У канцы сустрэчы ад імя студэнтаў БДУ Сяргею Лаўрову ўручылі падарунак.

Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы са студэнтамі БДУ 1 ліпеня. Менск, Беларусь. Скрыншот: MID_RF/Twitter

Візіт міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова ў Беларусь праходзіць з 29 чэрвеня да 1 ліпеня і прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Расеяй.

Падчас візіту запланавалі сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама перамовы з міністрам замежных справаў Беларусі, «у хадзе якіх будуць абмеркаваныя пытанні двухбаковага вонкавапалітычнага ўзаемадзеяння, саюзнага будаўніцтва, а таксама актуальныя міжнародныя праблемы», паведамляла раней прадстаўніца МЗС РФ.

Аналітыка
«Канчатковае рашэнне», або «дэўкраінізацыя». Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну
2022.06.22 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў