Сузаснавальнік «Kyky» і былы палітвязень Аляксандр Васілевіч выехаў з Беларусі


Сузаснавальнік выданняў «Kyky» і «The Village» і былы палітвязень Аляксандр Васілевіч пакінуў Беларусь. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але адседзеў і – свабодны! Да сям’і даехаў, дзеці зажмаканыя, у моры выкупаны. Усім сябрам і знаёмым, і незнаёмым, якія дапамагалі і перажывалі, – дзякуй, без вас бы я сканаў», – напісаў Аляксандр Васілевіч.

Звярнуўся ён таксама да сяброў, якія засталіся «па той бок кратаў»: «Вы ў маёй галаве кожную секунду. Люблю!»

Аляксандра Васілевіча затрымалі 28 ліпеня 2020 года, калі ён прыйшоў у КДБ падаць хадайніцтва аб змяненні меры стрымання Віктару Бабарыку. Тады бізнесовец адседзеў за кратамі 14 содняў. Другі раз яго затрымалі 27 жніўня пасля допыту ў ДФР і ператрусу ўдома і ў рэдакцыі. Супрацоўнікі МУС прыходзілі да ўсіх, хто звязаны з Галерэяй «Ў», Kyky.org і «The Village», рэкламным агенцтвам «Vonda / Heptel».

З таго часу Васілевіча трымалі пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. 4 лютага яго асудзілі за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК) да 3 гадоў калоніі, але адпусцілі ў залі суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.

У СІЗА Васілевіч правёў 1 год, 5 месяцаў і 8 дзён.

Hавiны
Беларускі бізнес працягвае пераязджаць у Польшчу. Наколькі цяжка там адкрыць і весці сваю справу?
2022.06.30 19:24

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў