Не стала славутай беларускай ткачыхі Сцепаніды Сцепанюк


На 87-м годзе сышла з жыцця легендарная беларуская ткачыха, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёну. Пра гэта 1 ліпеня паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook краязнаўца Ларыса Быцко.

«Адпакутавала… Уладарства Божага Сцепанідзе Аляксееўне! Сёння памерла Патрыярх Беларускага ткацтва Сцепанюк Сцепанiда Аляксееўна», – напісала Ларыса Быцко.

Сцепаніда Сцепанюк – знакамітая майстрыха, якая ўсё жыццё адраджала і папулярызавала ўнікальныя традыцыі маларыцкага ткацтва. Яе называлі бабай Стэпай. Адзенне ў яе куплялі і дзеячы культуры, і простыя людзі. Яна таксама збірала народныя песні, ездзіла на імпрэзы за мяжу. У 2015 годзе партрэт Сцепаніды Сцепанюк размясцілі на адным з гарадскіх аўтобусаў польскага Любліна.

За захаванне традыцыяў беларускага народнага ткацтва Сцепаніда Аляксееўна была ўганараваная званнем «Народны майстар Рэспублікі Беларусь».

У верасні 2021 года ў ейнай хаце здарыўся пажар, згарэла ўся ейная калекцыя – натканыя ручнікі, посцілкі, наміткі, спадніцы-буркі і нават строй, які жанчына выткала сабе на смерць. Сама яна цудам уратавалася – хоць і была пасля інсультаў фактычна прыкутая да ложку, але здолела разбіць галавой шыбу і выпаўзці праз акно на двор.

Інтэрв’ю
Воля Дземка: Мая мара, каб у кожнай беларускі была вышытая кашуля, а не какошнік
2022.06.29 20:04

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў