У Берасцейскай вобласці ўводзіцца збор за перасячэнне мяжы


З 1 ліпеня на Берасцейшчыне трэба плаціць за перасячэнне мяжы.

Памер збору складзе базавую велічыню (29 рублёў) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Фота: facebook.com/STRAZGRANICZNA

Такое рашэнне было прынятае яшчэ 24 траўня, яно будзе дзеяць да 1 студзеня 2023 года. Накіраваны такі збор на «барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй».

З 1 чэрвеня збор за перасячэнне мяжы пачалі спаганяць у Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях.

Hавiны
Плату за выезд з Беларусі на машыне ўвядуць з 1-га чэрвеня
2021.05.15 13:25

Дакумент, які пацвярджае выплату збору, трэба прад’явіць у пункце пропуску супрацоўніку органаў памежнай службы ў папяровым ці электронным выглядзе. Аплаціць збор можна да перасячэння мяжы праз банк ці на месцы ў пункце пропуску.

Збор выплачваецца ў той вобласці, дзе размешчаны пункт пропуску. Калі выезд запланаваны праз пункт пропуску Гарадзенскай вобласці, а аплата збору праведзеная ў бюджэт Гомельскай вобласці, збор не лічыцца выплачаным.

Ад выплаты падатку пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў вызваляюцца:

  • кіроўцы, якія едуць на пахаванне чальцоў сям’і і блізкіх сваякоў, у таксама тыя, хто суправаджае памерлых для пахавання;
  • удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны;
  • інваліды I і II групаў, а таксама тыя, хто іх суправаджае;
  • удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы.
Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў