Супрацьстаяць санкцыям, развіваць вайсковую супрацу: пра што дамовіліся Пуцін і Лукашэнка


Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка паразмаўлялі па тэлефоне напярэдадні пленарнага паседжання восьмага Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, якое праходзіць 1 ліпеня ў фармаце онлайн.

Адной з галоўных тэмаў у размове былі заходнія санкцыі супраць Беларусі.

Прэс-служба Крамлю паведамляе, што расейскі бок выказаў салідарнасць з Беларуссю, якая «супрацьстаіць аднабаковым нелегітымным рэстрыкцыям, якія ўводзяць заходнія дзяржавы, парушчаючы нормы міжнароднага права».

Тэлеграм-канал «Пул первого» піша, што кіраўнікі Расеі і Беларусі асобна спынілся на абмеркаванні эканамічнага ўзаемадзеяння абедзвюх краінаў ва ўмовах санкцыяў, развіцці вайскова-тэхнічага супрацоўніцтва і на пытаннях бяспекі.

Абмеркавалі аднаўленне транспартных зносінаў паміж Беларуссю і Расеяй, адкрыццё яшчэ большай колькасці рэйсаў «Белавія» ў Расею, найперш у Сочы, Краснадар, Анапу. Пакуль адкрытым застаецца пытанне зняцця абмежаванняў у перасоўванні праз расейска-беларускую мяжу наземным транспартам.

Традыцыйна абмеркавалі кошты на энерганосьбіты, доступ беларускіх тавараў на расейскія рынкі і дамовіліся пра асабістыя кантакты ў бліжэйшы час, інфармуе прэсавая служба Лукашэнкі.

Абноўлена
Еўразвяз прыняў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны ўступяць у сілу 25 чэрвеня
2021.06.24 16:37

25 чэрвеня Еўразвяз прыняў сектаральныя санкцыі ў дачыненні Беларусі. На пачатку ліпеня плануецца ўвесці пяты санкцыйны пакет супраць рэжыму Лукашэнкі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў