Пяць год з моманту апошняй дэнамінацыі. Як змяніліся кошты, курсы і заробкі


У Беларусі з 1992 году адбылося тры дэнамінацыі. Першы раз у 1994 годзе прыбралі адзін нуль, другі раз у 2000-м годзе прыбралі тры нулі. А ў 2016 годзе наагул скасавалі ажно чатыры нулі.

Першая дэнамінацыя ў Беларусі адбылася ў 1994 годзе. З купюр прыбралі ўсяго толькі адзін нуль. Але праз пяць гадоў пасля гэтага беларусы сталі «мільянерамі». Найбольшай купюрай у 2000-м годзе ў звароце стала 5-ці мільённая. У пачатку 2000-га году адбылася другая дэнамінацыя. Улады гэтым раза прыбралі тры нулі. Але ў 2011 годзе ў краіне адбылася інфляцыя ў памеры 108 %. Нашая краіна стала першай у свеце па ўзроўні росту коштаў і абясцэньванні нацыянальнай валюты. Ужо тады пачаліся размовы пра новую дэнамінацыю. Але зрабілі гэта толькі 1 ліпеня 2016 году. Тады 10 тысячаў прыраўнялі да аднаго рубля, такім чынам скасавалі адразу чатыры нулі.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Дэнамінацыя сведчыць пра тое, што ў мінулым праводзілася неахайная грашова-крэдытная палітыка, якая прывяла да гіперінфляцыі, лічыць старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб. Паводле эканаміста ў выніку ўлады мусяць рабіць дэнамінацыю. Але пяць год таму дэнамінацыю Нацбанк правёў даволі паспяхова.

«Насамрэч няма схаваных момантаў. Падчас апошняй дэнамінацыі Нацбанк выдаткаваў месяцы да і пасля мерапрыемства, каб данесці думку, што гэта – тэхнічнае мерапрыемства, якое не мае ніякіх эканамічных наступстваў. Кошты растуць ад той грашова-эканамічнай палітыкі. І апошнія пяць гадоў, пасля дэнамінацыі, адзначаюцца самай нізкай інфляцыяй і самай нізкай дэвальвацыяй. І гэта не вынік дэнамінацыі. Гэта вынік іншай грашова-крэдытнай палітыкі, якую праводзіць Нацбанк», – кажа старэйшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб.

Вядома, за пяць гадоў выраслі курсы, выраслі кошты, але выраслі яны не на шматкроць.

Фота: Белсат

Інфляцыя за апошнюю пяцігодку

Лічыцца, што пасля дэнамінацыі могуць вырасці кошты на самыя танныя тавары.

«Тое, што пасля дэнамінацыі стала каштаваць менш за рубель, будзе падцягвацца ў бок рубля. Такі эфект існуе, але ён не вельмі ўплывае на агульную сітуацыю коштаў. Умоўна скажам, выраслі кошты на запалкі. Акрамя таго ёсць і шэраг псіхалагічных момантаў. Калі шмат нулёў і турыстам надзвычай складана разабрацца ў нулях і мільёнах. Цяпер, пасля дэнамінацыі стала больш упарадкавана. Ёсць адчуванне, што гэта не фанцікі з шмат нулямі, як у бананавай рэспубліцы, а менавіта грошы. Грошы ўскосна, разам з эканамічнай палітыка садзейнічае ўмацаванню даверу да нацыянальнай валюты і стабілізацыі. Я б не казаў, што існуюць значныя негатыўныя наступствы», – кажа Вадзім Іосуб.

Аб’ектыў
Дэнамінацыя і новыя беларускія рублі
2015.11.04 22:03

У жніўні 2016 года, паля дэнамінацыі кошты ў Беларусі ўпершыню за шмат гадоў пачалі змяншацца. Але гэта было звязана ў першую чаргу з сезонным падзеннем коштаў на садавіну і гародніну. Бо па выніках 2016 году інфляцыя ў Беларусі склала 10,6 %. У 2017 годзе наагул кошты выраслі за год усяго на 4,6%, па выніках 2018 году – 5,6%, у 2019 – 4,7%, у 2020, калі пачаўся палітычны крызіс, інфляцыя вырасла да 7,4 %. Па выніках траўня 2021 году гадавы прырост спажывецкіх коштаў склаў 9,4 %.

«Калі б не палітычны крызіс, то Нацбанк перайшоў бы да таргетавання інфляцыі. Гэта такі механізм, які дазваляе стабілізаваць інфляцыю ў межах 0,2 %. Але, на жаль, гэтага не адбылося, бо ў стабільнасці нацвалюты павінныя прымаць удзел не толькі Нацбанк, але Урад і Мінфін. Апошнія два органы проста не прымаюць удзелу ў праграме стабілізацыі рубля. Таму зноў бачым рост інфляцыі. Калі далей так пойдзе, то асновы палітыкі Нацбанку таксама будуць страчаныя. І цяпер, калі грамадзяне краіны пачалі масава набываць валюту, сведчыць пра тое, што ізноў «народнай валютай» у краіне становіцца амерыканскі долар, якому людзі давяраюць болей», – кажа кіраўнік навуковага цэнтру «Мізэса» Яраслаў Раманчук.

Размова
На колькі больш патрацім у краме пасля дэнамінацыі?
2016.05.31 13:34

Абяцаныя 500 долараў заробку

Пасля дэнамінацыі кіраўніцтва краіны стала абяцаць працаўнікам не звыклыя 500 долараў заробку, а ў рублях: усім па 1000 рублёў.

Але на абяцаную тысячу рублёў, як падлічыў Белстат, улады выйшлі толькі ў пачатку 2019 году. З таго часу заробам у рублях не заўсёды быў у эквіваленце 500 долараў.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Па выніках траўня бягучага году намінальны налічаны заробак у Беларусі склаў 1 419,60 рублёў. У доларавым эквіваленце гэта $ 561. У 2016 годзе ў доларавым эквіваленце сярэдні намінальны налічаны заробак у краіне складаў $ 373.

«Заробак залежыць ад многіх фактараў і на яго не ўплывае дэвальвацыя. Апошнія 10 гадоў эканоміка Беларусі ў стагнацыі, а сёлета апынулася ўвогуле на мяжы інфляцыі, сведчыць пра тое, што улады не разумеюць базавых сувязяў паміж рознымі элементамі эканамічнай палітыкі», – кажа Яраслаў Раманчук.

Размова
Абяцанне Лукашэнкі як пагроза беларускаму рублю
2017.01.02 19:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў