Ля мяжы з Літвою беларускія памежнікі адкрылі агонь па беспілотным мотапараплане


Ноччу 29 чэрвеня ў раёне вёскі Суботнікі Іўеўскага раёну памежны нарад знайшоў лятальны апарат, які выконвае палёт паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы на вышыні каля 100 метраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Памежнікі неаднаразова стралялі асвятляльнымі патронамі – дзякуючы гэтаму яны вызначылі, што мотапарапланам кіруюць дыстанцыйна.

«З мэтаю недапушчэння парушэння выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь вайскоўцамі прыняты ўсе меры для прымусовай пасадкі беспілотнага мотопараплана, у тым ліку быў адкрыты агонь з табельнай зброі», – сцвярджаецца ў прэс-рэлізе.

Беспілотным матораплан, збіты памежнікамі на мяжы з Літвой, 1 ліпеня 2021 года.
Фота: gpk.gov.by

Памежнікі адзначаюць, што беспілотны мотапараплан быў саматужнай вытворчасці. Імаверна, лятальны апарат мог быць створаны для незаконнага перамяшчэння праз мяжу розных тавараў і грузаў. Цяпер памежнікі высвятляюць, хто меў дачыненне да парушэння правілаў выкарыстання паветранай прасторы.

Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў