15 праблем хрушчоўкі: на што звярнуць увагу пры куплі

Хрушчоўкі – савецкія тыпавыя панэльныя ці цагляныя жылыя дамы, звычайна 5-павярховыя, з малагабарытныя кватэрамі. Будавалі іх да 80-х, вырашаючы жыллёвае пытанне савецкіх працоўных. Зараз гарады падраслі, хрушчоўкі апынуліся або ў цэнтры, або блізка да цэнтру. Вакол даўно сфармавалася інфраструктура, выраслі дрэвы, двары ператварыліся ў міні-паркі. Менавіта зялёныя двары, нізкае будаўніцтва і даступнасць інфраструктуры – важныя вартасці хрушчовак. Не менш важная і нізкая цана малагабарытных апартаментаў: кошты цяпер на іх такія ж, што былі на апошнім падзенні коштаў.

Выбіраючы кватэру ў хрушчоўскай доме, трэба памятаць: акрамя адсутнасці ліфтаў і нізкіх столяў, болевых кропак у таннага нават па савецкіх мерках жылля – мноства.

Жанчына сталага веку сядзіць на лаўцы і чытае газету. Мінск, Беларусь. 1 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

1. Крывыя сцены

Гэта актуальна як для цагляных, так і для панэльных дамоў. Мала кватэр, у якіх сцены роўныя і куты 90 градусаў. Людзі з абмежаваным бюджэтам раўнуюць толькі сцены ў кухні – каб можна было павесіць шафкі. З заўважна заваленай панэльнай сцяной мала што можна зрабіць. Цагляныя ўнутраныя перагародкі нярэдка разбіраюць і ставяць новыя.

2. Гнілая падлога

У большасці хрушчовак – драўляныя (стружкавыя) падлогі на лагах. Калі падлога з дошак, моцны і не рыпіць – яго можна не перакладаць і паспрабаваць адчысціць ад напластаванняў фарбы. Калі ўсё дрэнна – прыйдзецца здымаць, чысціць, заліваць сцяжку ва ўсёй кватэры.

3. Капрамонт і знішчаныя трубы

Цяпер пры капрамонце мяняюць стаякі, трубы ў кватэры – на сумленні гаспадароў. Калі дом не бачыў капрамонту, лепш свой рамонт і не пачынаць. І быць гатовым, што старыя камунікацыі гатовыя ірвануць у любы момант – і ў вас і ў суседзяў.

Хрушчоўкі на фоне сучасных будынкаў.
Фота: pixabay.com

4. Слабая праводка

Калі яе не замянілі мінулыя гаспадары, прыйдзецца гэта зрабіць вам. У савецкі час для электраправодкі ўжывалі кабелі ў гумавай ізаляцыі, ды яшчэ і з алюмініевымі жыламі. Тэрмін службы гэтага камплекта скончыўся, хутчэй за ўсё, ужо 20 гадоў як. Зараз замена праводкі ў спіс работ пры капрамонце не ўваходзіць.

5. Напор вады

Ён можа быць мінімальным на 4-5 паверсе – настолькі дрэнным, што будзе праблематычна падключыць пральную машыну. Пры куплі кватэры варта яго праверыць менавіта ўвечары, калі водаспажыванне ў доме максімальнае.

6. Газ у кватэры

Газ у кватэры – крыніца падвышанай небяспекі. Калі вы і мінімалізуеце рызыку, то няма гарантыі, што суседзі з асаблівасцямі не забудуць своечасова закруціць фаерку. Яшчэ небяспечней у доме з газавымі калонкамі. Адразу ж купіце датчык уцечкі газу, з ім спакайней. Ну і газавае абсталяванне лепш адразу ставіць сваё і новае.

7. Балконы

Нават пры капрамонтах не ва ўсіх дамах умацоўваюць балконы. Калі ваш балкон не ўмацоўвалі, майце на ўвазе, што пры рамонце «дадаваць» яму вагі сцяжкай не варта.

Пенсіянерка сядзіць на лаўцы і размаўляе з сяброўкай. Мінск, Беларусь. 1 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

8. Скразнякі

Гэта бяда як панэльных, так і цагляных хрушчовак. У панэльных можа дзьмуць з швоў. Але любы будаўнік скажа: самыя праблемныя – як раз цагляныя хрушчоўкі. У некаторых так эканомілі, што цэглу з вонкавай сцяны можна выцягнуць рукамі. Аптымальна, каб дом прайшоў цеплавую мадэрнізацыю. Калі яе не было, будзьце маральна гатовыя аплаціць уцяпленне сваёй кватэры па фасадзе.

9. Не ўзгодненыя перапланіроўкі

Кухні ў хрушчоўках маленечкія, і ў двухтысячныя многія проста аб’ядноўвалі кухні з пакоем. Далёка не факт, што перапланіроўку ўзгаднілі. Таму глядзіце на план кватэры і на рэальнасць. За не законную перапланіроўку прыйдзецца адказваць вам.

10. Праблемы з мэбляй

Хрушчоўка не разлічана на паўнамерную мэблю. Напрыклад, спальні ў большасці кватэр не дазваляюць размясціць двухспальны ложак, забяспечыўшы да яе падыход з трох бакоў. Савецкім грамадзянам належала спаць на вузенькіх аднамесных ложках, пастаўленых уздоўж сцен. У гасціную звычайна не паставіць трохмесную канапу – ці ён зойме амаль усе прастору. Увогуле, чакаейце квэст з купляй малагабарытнай мэблі. Але калі вы выхавалі ў сабе любоў да мінімалізму, справіцеся лёгка.

Меркаванні
Кватэра ў хрушчоўцы за капейкі. Як дэмаграфічны правал паўплывае на даступнасць жылля
2021.01.28 17:38

11. Месцы захоўвання

Тамбураў у хрушчоўках няма, як і калясачных. Балконы маленькія. Ніш пад убудаваныя шафы ў тыпавых праектах не рабілі. Так што як размясціць усё неабходнае, прыйдзецца моцна падумаць. У некаторых дамах ёсць каморкі ў падвалах. На жаль, падвалы звычайна з дрэнным пахам.

12. Пахі ў пад’ездзе

Нават калі ў пад’ездзе ідэальная чысціня, у ім будзе пахнуць. Ежай, цыгарэтамі, лекамі, яшчэ чымсьці, што звычайна асацыюецца з састарэласцю. Суседзі бываюць розныя. Пах ненадоўга знікае пасля перафарбоўкі падʼезда.

13. Суседзі

Вельмі важная складнік камфорту. Калі да кватэры, якую хочаце купіць, прымыкае кватэра асацыяла – лепш адразу адмовіцца. Той што зверху, вас затопіць, той, што знізу, можа згарэць, той, што збоку, таксама не дасць нармальна жыць. Праблемы могуць дастаўляць і людзі з ментальнымі парушэннямі, і кватаранты «сутачных» апартаментаў. Абавязкова пагутарыце з усімі патэнцыйнымі суседзямі асабіста.

Меркаванні
Пацукі, блыхі, шумныя суседзі. Вывучаем падводныя камяні пры куплі сталінкі
2020.07.23 13:26

14. Гукаізаляцыя

Уласна, яе як такой у хрушчоўках няма. Камусьці шанцуе, і суседзі ціхія. У кагосьці ёсць аматары музыкі, сабакары з гучнымі гадаванцамі, людзі, якія слаба чуюць і глядзяць тэлевізар на поўны гук. Да гэтага трэба быць гатовым. Як і да таго, што суседзі будуць выклікаць на вас міліцыю, калі крыніца шуму будзе ў вашай кватэры.

15. Вентыляцыя

З ёй у старых дамах таксама сумна. Вентшахты ёсць, эфект слабы. Калі да цеплавой мадэрнізацыі «дыхаюць» сцены, то пасля ўцяплення і замены вокнаў на пластыкавыя мінікватэра робіцца вільготным тэрмасам. І вітайце цвіль на кухні і ў санвузле. Пры рамонце абавязкова зрабіце прымусовую вентыляцыю ў санвузле (невялікі вентылятар на сістэму вентыляцыі дому не паўплывае, а вы хутка ацэніце, як знікаюць лішнія пахі і выцягваецца вільгаць). Перад устаноўкай выцяжкі на кухні ўдакладніце – ці канкрэтна ў вашым доме можна яе ставіць? Сістэма вентыляцыі ў некаторых дамах уладкаваная так, што… выцяжкі ставіць забаронена. Прыйдзецца карыстацца натуральнымі плынямі паветра ад акна да вентыляцыйнай краты.

Яшчэ варта згадаць рахункі за ацяпленне хрушчовак. Ацяпленне не рэгулюецца, адны кватэры ў доме халодныя, іншым горача, але плацяць усе «згодна з займанай плошчай» пароўну. І прыкметна больш, чым у кватэрах такой жа плошчы ў цёплых новых дамах.

Зрэшты, канкрэтна вам можа пашанцаваць. У доме будуць роўныя сцены, добрая вентыляцыя, моцныя падлогі. Калі пашанцуе з суседзямі, атрымаеце зычлівую ахову жылля, якая працуе кругласутачна. З вокнаў будуць бачныя вішні, бярозкі, ліпы. Пад вокнамі – кветнікі. І, што важна, усе побач: ад крамы ў крокавай даступнасці і дзіцячага садка да паліклінікі і прыпынку грамадскага транспарту.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў