Вярхоўны суд пакінуў у моцы прысуды Ціханоўскаму і Статкевічу


31 траўня ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Васіль Малчанаў / Белсат

1 чэрвеня суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.

Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі, але цягам яшчэ некалькі дзён іх можна падтрымаць грашовымі пераводамі. Пакуль яны знаходзяцца ў гомельскім СІЗА-3.

Артыкулы
«Мы не спынімся». Святлана Ціханоўская, Марына Адамовіч і Дар’я Лосік пра гомельскі прысуд
2021.12.14 15:06

14 снежня 2021 года ў СІЗА № 3 Гомля абвясцілі прысуд у справе палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча, блогераў Уладзіміра Цыгановіча і Ігара Лосіка ды чальцоў каманды Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года: Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

Сяргея Ціханоўскага пасадзілі на 18 гадоў, адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Сакаву і Папову прысудзілі па 16 гадоў калоніі. Цыгановіч і Лосік асуджаныя да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Статкевіч – на 14 гадоў пазбаўлення з волі.

Палітолаг Андрэй Ягораў мяркуе, што галоўная мэта гэткіх прысудаў – запужаць, а лічбы ў прысудах, якімі б яны ні былі, выпісаныя ні за што. Паводле яго, для ўладаў Ціханоўскі і Статкевіч могуць уяўляцца больш небяспечнымі за іншых, прыхільнікамі вулічнага пратэсту і рашучых дзеянняў.

Аналітыка
14, 16, 18 гадоў… Што значаць лічбы прысудаў у «справе Ціханоўскага»?
2021.12.16 00:11

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў