Улады Беларусі прыдумалі новы падатак – на смецце


У Беларусі прапануюць увесці экалагічны падатак за пахаванне адходаў спажывання. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Тарасаў.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Падатак прапанавала ўвесці Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

«Цяпер ён існуе толькі за пахаванне адходаў вытворчасці. У выпадку ўвядзення прапанаванага падатку ўсе сродкі пусцяць на ўдасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі, гэта значыць на будаўніцтва сучасных аб’ектаў і вытворчасцяў па іх выкарыстанні з мэтай максімальнага ўключэння ў гаспадарчы і грамадзянскі абарот», – сказаў Тарасаў, піша БелТА.

Плануецца, што гэта сума складзе каля Br 60 млн. штогод. А адной сям’і з трох чалавек давядзецца заплаціць дадаткова прыкладна Br 5.

Hавiны
Новыя санкцыі, цэны, суды і ЦТ. Што прынясе беларусам чэрвень
2022.05.31 19:09

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў