У Шклове мужчына падпаліў сябе і следчага на допыце


У шклоўскім РУУС адбылося надзвычайнае здарэнне. Паводле слоў мясцовых жыхароў, у кабінеце будынку падчас допыту мужчына ўчыніў падпал. Супрацоўнік міліцыі атрымаў цяжкія траўмы і знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе тэлеграм-канал СК. Мужчына, які здзейсніў падпал, верагодна загінуў.

Сляды пажаруна будынку РУУС у Школве.
Фота: Zerkalo.io

Відавочцы здарэння паведамляюць, што мужчыну выклікалі на допыт па справе аб крадзяжы бензапілы, а ён падпаліў сябе і міліцыянта. У кабінеце адбыўся пажар, ад чаго засталіся сляды на будынку. Верагодна, што мужчына пранёс у міліцэйскі будынак бензін.

Супрацоўнік міліцыі атрымаў апёкі 90% цела і знаходзіцца ў раённай лякарні. Супрацоўнікі шклоўскай ЦРШ паведамілі, што туды паступіў супрацоўнік міліцыі 1995 года нараджэння з апёкамі цела.

«Ён у рэанімацыі, а той, хто зладзіў падпал, здаецца як памёр», – распавялі ў лякарні выданню zerkalo.io.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелага супрацоўніка клічуць Дзмітрый Хадарэнка, яму 27 гадоў.

Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці паведамляе, што па факце здарэння праводзяць праверку.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў