Столтэнберг: «Вайна ва Украіне скончыцца за сталом перамоваў»


Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг падзяліўся меркаваннем, як скончыцца вайна ва Украіне. Ён заявіў, што вайна абавязкова скончыцца за сталом перамоваў, паведамляе «Уніан».

У NATO занепакоеныя цесным супрацоўніцтвам Масквы і Менску. Енс Столтэнберг.
Фота: wsj.com

Паводле слоў генсека NATO, час заканчэння вайны цалкам залежыць ад становішча на полі бою.

«Войны непрадказальныя, але мы змаглі прадказаць тое, што адбываецца цяпер. Усе войны сканчаюцца ў пэўны момант за сталом перамоваў. І гэтая вайна скончыцца за сталом перамоваў. Гэта цалкам залежыць ад становішча на полі бою. Мы падтрымліваем Украіну. Я ўпэўнены, што палітычнае кіраўніцтва Украіны прымае цяжкія і сур’ёзныя рашэнні падчас перамоваў і адносна таго, на што пагадзіцца, калі адбудуцца гэтыя перамовы», – заявіў Столтэнберг.

Нагадаем, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Пуціна магчымая толькі для фіналізацыі «нейкага дакументу». Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падкрэсліў, што перамоўны працэс паміж Украінай і Расеяй спыніўся не па ініцыятыве Кіева, але таму, што Расея працягвае весці вайну і спрабуе ўзяць пад кантроль вялікую частку Украіны.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў