Расея плануе далучыць чатыры ўкраінскія вобласці


Данецкая, Запарожская, Луганская і Херсонская вобласці Украіны ўвойдуць у склад Расеі. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю РИА Новости сакратар генеральнага савету расейскай партыі «Единая Россия» Андрэй Турчак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

«Рашэнне павінны прымаць самі жыхары, і я ўпэўнены, што яны яго прымуць. Таму ў мяне сумневаў у тым, што гэты рэгіён будзе ў складзе Расейскай Федэрацыі, няма ніякіх», – сказаў Турчак.

Гаворачы пра Луганскую і Данецкую вобласці, Турчак запэўніў, што «ні ў кога сумненняў няма ўвогуле, ад слова зусім», што яны таксама далучацца да Расеі.

Тое ж самае, паводле яго, будзе з Запарожскай вобласцю, дзе павінен прайсці рэферэндум, «як толькі спыняцца абстрэлы і зʼявіцца зона бяспекі».

Hавiны
«Meduza»: У Беларусі можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расеяй
2022.05.24 13:48

Расейскае выданне «Meduza» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што разам з рэферэндумамі ў самаабвешчаных рэспубліках Данбасу можа прайсці плебісцыт і ў Беларусі – аб «зліцці» з Расеяй .

Выданне сцвярджае, што ў Крамлі не адмовіліся ад ідэі правесці рэферэндумы наконт далучэння да Расеі самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама занятай расейскімі войскамі Херсонскай вобласці. Калі адбудзецца галасаванне, залежыць ад сітуацыі на фронце. Пакуль самая рэалістычная дата – 11 верасня, у адзіны дзень галасавання.

Аналітыка
«Палітычная інтрыга збанкрутаванага рэжыму». Чаму Паўднёвая Асеція перадумала далучацца да Расеі
2022.05.31 18:23

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў