Затрымалі журналіста Tribuna.com Руто і рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Новік


Зранку 1 чэрвеня стала вядома пра чарговыя затрыманні журналістаў у Беларусі.

Рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік.
Фота: Hrodna.life

Журналіста «Трыбуны» Дзмітрыя Руто затрымалі за тое, што ў ягонай машыне быў бел-чырвона-белы шалік, піша Tribuna.com. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаванай акцыі» (арт. 24.23 КаАП РБ), павезлі ў Кастрычніцкі РАУС Менску.

Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік спрабавалі затрымаць 30 траўня – сілавікі прыйшлі да яе дамоў, але яе там не было. Раніцай 1 чэрвеня, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў, яна прыйшла ў пастарунак па выкліку ўчастковага. Яе затрымалі, павезлі дамоў рабіць агляд.

Абноўлена. Ірыну Новік змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суду.

У нядзелю калегу Ірыны, галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту, затрымалі на вачах сям’і каля дому, але пасля ператрусу адпусцілі. Яму чарговы раз закідаюць «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» праз сайт, бо, як сцвярджае Шота, на адным з фота быў бляклы лагатып Telegram-каналу, прызнанага экстрэмісцкім.

АА belsat.eu

Стужка навінаў